Вулькаўскі сельсавет (Лунінецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вулькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вулька 2
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 4 087
Вулькаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Ву́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Вулька 2.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Вулькаўскага 2-га і Краснавольскага сельсаветаў[1]. У 1970-х гадах на тэрыторыі сельсавета ўзнікла вёска, якая 17 сакавіка 1972 года атрымала назву Міжлессе[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].

11 жніўня 1980 года ў склад сельсавета з Дварэцкага сельсавета перададзена вёска Бродніца[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4087 чалавек[5], 98,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 17 сакавіка 1972 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Вулькаўскага сельсавета Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 9 (1347).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.