Вульфеніт
Выгляд
| Вульфеніт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Pb[MoO4] |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Жоўты, аліўкава-зялёны, карычневы |
| Колер рысы | Жаўтлява-белая |
| Бляск | Смалісты, тоўсты |
| Празрыстасць | Напаўпразрысты — прасвечваючы |
| Цвёрдасць | 3 |
| Спайнасць | {011} ясная, па {001} і {013} невыразная |
| Шчыльнасць | 6,5 — 7 г/см³ |
| Сінгонія | Тэтраганальная |
Вульфеніт — мінерал, малібдат свінцу, які ўтрымовае свінец (56%) і малібдэн (26%). Атрымаў сваю назву ў гонар аўстрыйскага мінеролага Франца фон Вульфа (1728-1805). У выглядзе асобных добра ўтвораных крышталёў на сценках пустэч і расколін, крышталі звычайна сабраны ў прыгожыя друзы. Знешні выгляд крышталёў пласціністы або дыпірамідальны. Папулярны калекцыйны камень.
Хімічная формула мінерала: Pb [MoO4]. Колер ад жоўта-аранжавага да васкова-жоўтага. Таксама можа быць жаўтлява-шэрым, аліўкава-зялёным, карычневым, чырванавата-карычневым да яркага-чырвонага. Смаляны бляск, на заломах амаль алмазны.
Шчыльнасць: 6500-7000 кг / м ³. Цвёрдасць: 3 па шкале Моаса.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вульфеніт- Агульная інфармацыя пра вульфеніт (англ.)
- Вульфеніт у базе webmineral.com (англ.)