Акадэмічная вуліца (Мінск)
Акадэмічная Мінск | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,9 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
«Акадэмія навук» |
Ранейшыя назвы | вуліца Францыска Скарыны |
Вуліца Акадэмічная — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.
Змест
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Сурганава і Платонава, з паўднёва заходняга боку да яе прымыкаюць вуліца Батанічная і завулак Казлова, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у вуліцу Сталетава. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 1 — Інстытут гісторыі НАН Беларусі
- № 5 — Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас (1952). Цяпер у доме дзейнічае Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000006
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Грамадскі — аўтобус: 20, 37, 59, 76э; тралейбус: 33, 34, 35, 92; на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці станцыя метро «Акадэмія навук».
Паркі[правіць | правіць зыходнік]
Ад скрыжавання з вуліцай Сурганава і амаль да скрыжавання з завулкам Казлова вуліца праходзіць уздоўж паўднёва-заходняй граніцы Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які далей пераходзіць у Сляпянскую водную сістэму.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльная дошка Мікалаю Сяргеевічу Акулаву на будынку Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі (дом № 16). Устаноўлена ў 1977 г. (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў)[1].
- Мемарыяльная дошка Івану Андрэевічу Булыгіну на будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (дом № 28), у якім ён працаваў у 1953—1984 гадах. Устаноўлена ў 1986 г[1].
- Мемарыяльная дошка Ціхану Мікалаевічу Годневу на будынку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1984 г. (скульпт. А. Шатэрнік)[1].
- Мемарыяльная дошка Антону Раманавічу Жэбраку на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. В. Папоў)[1].
- Мемарыяльная дошка Пятру Фамічу Ракіцкаму на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27), у якім ён працаваў. Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. А. Веліксонаў)[1].
- Мемарыяльная дошка Віталю Андрэевічу Сербенту на будынку № 7, у якім ён жыў. Устаноўлена ў 1982 г. (сілумін; скульпт. У. Булыга, М. Ткачук)[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх