Перайсці да зместу

Вуліца Алега Кашавога (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Алега Кашавога
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Працягласць
  • 2 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Трактарны завод
Назва ў гонар Алег Кашавы
Паштовы індэкс 220070
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Алега Кашавога — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Алега Васільевіча Кашавога (1926—1943), камісара і члена штаба падпольнай камсамольскай арганізацыі «Маладая гвардыя», Героя Савецкага Саюза.

Пралягае ад вуліцы Даўгабродскай (у раёне ст. метро «Трактарны завод») у паўднёва-заходнім кірунку паўз бульвар Трактарабудаўнікоў, перасякаючы вуліцы Стаханаўскую, Шчарбакова, Партызанскі праспект, да злучэння вуліц Ванеева, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага (у раёне аўтавакзала «Усходні»).

Рух грамадскага транспарту па вуліцы невялікі — курсіруе аўтобусы маршруту № 43, а на перасячэнні з вуліцай Грыцаўца знаходзіцца канцавы прыпынак тралейбуса № 49. Пасля перасячэнні з Партызанскім праспектам па вуліцы арганізаваны рух тралейбусаў № 19, 20, 30, 36, 49 і 67.