Вуліца Антонава (Гродна)
Вуліца Антонава Гродна | |
---|---|
![]() Ламбард па вуліцы Антонава ў Гродне | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Іерусалімская, Танкістаў |
Вуліца Антонава — вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, паміж праспектам Касманаўтаў і вуліцай Белуша.
Названа ў гонар удзельніка вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аднага з распрацоўшчыкаў плана Беларускай аперацыі 1944 года, ураджэнца Гродна, генерала А. І. Антонава. Раней вуліца называлася Іерусалімская, Танкістаў.
Пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя на гарадской ускраіне. Найбольш актыўна забудовалася ў 1960-1970-х гадах XX ст. На вуліцы змешчаны Скідзельскі рынак (на скрыжаванні з вуліцай Паліграфістаў), рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда», медыцынскае вучылішча, гарадскія могілкі з помнікам архітэктуры класіцызму — царквой (2-ая палова 19 ст.), гасцінічны комплекс «Семашка» (№ 10). На доме № 23, дзе нарадзіўся А. Антонаў, у 1965 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 годзе адчынены яго мемарыяльны музей.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх