Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Арджанікідзэ, Брэст)
Jump to navigation Jump to search
Арджанікідзэ
Брэст
Фатаграфія
Дыспетчарскі пункт «Завод Газаапарат»
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 1,2 км
Commons-logo.svg Арджанікідзэ на Вікісховішчы

Вуліца Арджанікі́дзэ (руск.: улица Орджоникидзе) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Міцкевіча, паралельна да іх. З'яўляецца працягам вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, пачынаецца ад вуліцы Леніна, на скрыжаванні з якой узведзена двухузроўневая развязка. З паўднёвага ўсходу да яе прымыкаюць вуліцы Карла Маркса, Камсамольская, Савецкая, Куйбышава, Карбышава, бульвар Касманаўтаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Кірава; з паўночнага захаду, паміж скрыжаваннямі з вул. Савецкай і Куйбышава, да вуліцы прымыкае завулак 1 Мая. Да скрыжавання з вул. Камсамольскай выходзіць надземны пераход ад чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • Будынак былой кірхі[1][2].
  • На тэрыторыі, якую цяпер займаюць чыгуначныя пуці і склад, запланавана ўзвядзенне новага аўтавакзала. У 2-3-павярховым будынку будуць размяшчацца зала чакання, касы, адміністрацыя, а таксама кафэ, банк, аптэка. У аздабленні будзе выкарыстана празрыстае шкло і металаканструкцыі, што дазцоліць адкрыць від на чыгуначны вакзал. Апроч стаянкі для аўтобусаў і маршрутак на тэрыторыі новага аўтавакзала плануецца зрабіць пляцоўку для канцавога прыпынку тралейбусаў, якія цяпер (2017) вымушаны загрувашчваць вуліцу Камсамольскую. Падземны пераход звяжа аўтобусны і чыгуначны вакзалы ў адзіную сістэму[1].
  • Побач з аўтавакзалам запланавана ўзвядзенне гандлёва-культурнага цэнтра[1]. Паводле праекта, пешаходны мост ад чыгуначнага вакзала будзе праходзіць праз гандлёвы цэнтр, дзе да яго будуць падводзіць эскалатары[2].
Будынак Брэсцкай абласной філармоніі
«Гефест» (ААТ «Брэстгазаапарат»)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Брэста