Вуліца Арклю

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арклю
Вільнюс
літ.: Arklių gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 430 м м
Ранейшыя назвы Паліцэйскі завулак
Паштовы індэкс LT-01305
Commons-logo.svg Арклю на Вікісховішчы

Вуліца Арклю[1] (традыцыйная беларуская назва — Ко́нская ву́ліца[2]; літ.: Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае рог вуліц Вялікай і Нямецкай і Ратушная плошча з вуліцамі Усіх Святых і Базыльянскай.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся касцёл Святога Язэпа Рамесніка, зруйнаваны расійскімі ўладамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX ст. улады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Памятная дошка Францішку Багушэвічу

У 1884—1898 гадах у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы менеджменту. У верасні 2010 года тут адбылося адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Ф. Багушэвіча, на якой прысутнічала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатра мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзіць вуліца Кармеліцкая, з левага — вуліца Гетманская і завулак Гасціны.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Палац Агінскіх

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 5 (Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагоддзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У першай палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазней будынкі рэканструявалі ў стылі класіцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатр.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагоддзях збудавалі аднапавярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага.
  • № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагоддзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыльяны.
  • № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Увага: Ключ сартавання па змоўчанні «Арклю» перавызначае папярэдні ключ сартавання па змоўчанні «Арклю вуліца».