Вуліца Аўшрос Варту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўшрос Варту
літ.: Aušros Vartų
Фатаграфія
Вуліца Аўшрос Варту
Агульная інфармацыя
Краіна
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 700 м
Ранейшыя назвы Максіма Горкага
Паштовы індэкс LT-01047, LT-01303, LT-01304, LT-02100
Commons-logo.svg Аўшрос Варту на Вікісховішчы

Вуліца Аўшрос Варту[1] (традыцыйная беларуская назва — Вастрабра́мская ву́ліца[2]; літ.: Aušros Vartų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Вялікую. Звязвае скрыжаванне вуліц Субач і Гетманскай з скрыжаваннем Чыгуначнай і Друйскай. Працягваецца гістарычным Лідскім гасцінцам (цяпер Ліпагорская вуліца).

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Вострая брама з капліцай Маці Божай, ансамбль базыльянскіх манастыроў з Траецкай царквой і брамай у стылі віленскага барока, царква і манастыр Святога Духа, комплекс кляштару кармелітаў з касцёлам Святой Тэрэзы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліцы паказвае на яе кірунак да Вострай брамы, адзінай захаванай да нашага часу брамы гарадскога мура.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайначылі назву вуліцу на расійскі манер (руск.: Островратная улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Брама і вежы Траецкай царквы

У першай палове XX ст. раён вуліцы стаў палітычным і культурным цэнтрам беларусаў[3], тут дзейнічалі шматлікія беларускія ўстановы. У доме № 1 на рагу з Гетманскай вуліцай[4]. з 1926 года працавала беларуская кнігарня.

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады перайменавалі частку вуліцы ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер Траецкай царквы

Даўжыня каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку ў Старым Месце да Вострай Брамы, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу з Гетманскай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліца Гетманская і Гасціны завулак, з левага — вуліца Субач. Мае скрыжаванне з вуліцамі Базыльянскай (направа) і Даўкшты (налева).

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Духаўская царква і манастыр

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святой Тэрэзы

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Будынак № 6, у якім размяшчаўся Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
  • № 2 — 3-павярховы дом. Каля 1801 года будынак рэканструявалі паводле праекту архітэктура Міхала Шульца, пазней на фасад дадалі эклектычную ляпніну.
Дом №8
  • № 8 — адзіны захаваны ў Вільні будынак гаспадарчага прызначэння (склад), збудаваны ў XV—XVI стагоддзях. У 1970—1974 гадах на помніку праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.

Вострая брама[правіць | правіць зыходнік]

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 1503—1522 гадах разам з пяццю іншымі, пазней колькасць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі гадоў над аркай брамы дабудавалі фасад з пяццю амбразурамі і атык у стылі рэнесансу. Атык мае дэкор з гербам «Пагоня», які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермеса ў крылатым шлеме.

З боку горада над брамай у 1671 годзе манахі-кармеліты збудавалі драўляную капліцу, адмыслова для абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 18 мая 1706 года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у маі 1715 года знішчыў амаль усё горада і капліцу. У 1722 годзе над брамай збудавалі мураваную капліцу. Пры перабудове ў 1829—1830 гадах капліца набыла рысы класіцызму.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]