Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Багдана Хмяльніцкага
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Сянны бульвар, Пралетарскі бульвар, Ласаля

Вуліца Багдана Хмяльніцкага — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Першапачаткова вуліца называлася Сянны бульвар (перайменаваны 28 студзеня 1919 года ў Пралетарскі, а ў 1954 годзе названы ў гонар запарожскага гетмана Хмяльніцкага). У 1922 годзе была перайменавана ў гонар нямецкага эканаміста Ласаля.

Працягласць вуліцы ад плошчы Перамогі да вуліцы Гогаля складае 685 м. Забудова ў раёне вуліцы існуе з XVIII стагоддзя. Да вайны была забудавана 1-2-павярховымі дамамі, пасляваенная забудова (1950—1970) 2-5-павярховымі будынкамі. Праезжая частка вуліцы па сярэдзіне падзелена бульварам. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вул. Праўды. Да вуліцы прымыкаюць вуліца Шубіна, вуліца Шрадэра і Авіяцыйны завулак.

3 ліпеня 1944 года, у гонар вызвалення горада, на Сянной плошчы быў праведзены парад партызан.

У 1940-х-1970-х гадах бульвар Хмяльніцкага ўпрыгожваў помнік Багдану Хмяльніцкаму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1