Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Хмяльніцкага Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Савецкі |
| Працягласць | 1,1 км[1] |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Багдана Хмяльніцкага |
Вуліца Багдана Хмяльніцкага — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Багдана Хмяльніцкага (1595—1657), украінскага гетмана. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца ідзе ад праспекта Незалежнасці, перасякае вуліцы Якуба Коласа, Беламорская, Цнянская і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Куйбышава.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны інстытут адукацыі, корпус №2 (д.3, забудова 1933-35 гг.)
- Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава (д. 5)
- Мінскэнерга, філіял "Энергазбыт (д.6, забудова 1931-36 гг.)
- БНТУ, корпус №11А і спарткомплекс №2 (д.9)
- «Дом прэсы» (д.10А)[2]
- Лазня № 1 (д. 12) — старэйшая грамадская лазня, якая дзейнічае. Заснавана ў 1954 г., рэканструявана ў 2019-2021 гг[3].
- Дом 42 (на скрыжаванні з Беламорскай вуліцай), знесены ў 2006 г., пабудаваны ў 1956 г. як майстэрня па рамонту абутку, з 1996 г. — магазін заатавараў «Любімец», потым рытуальная крама[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вуліца Багдана Хмяльніцкага — Google Карты
- ↑ згодна архітэктурнай базе Рhotobuildings
- ↑ Ольга Ропот. Знай свой город. Часть 1. Старейшие // Вечерний Минск №15 (13208) 16 апреля 2026 г. с.17
- ↑ апісанне будынка ў архітэктурнай базе Рhotobuildings