Вуліца Белуша (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Белуша, Гродна)
Вуліца Белуша
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Авангардная

Белуша – вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, адна з галоўных магістралей горада.

Названа ў 1965 годзе ў гонар удзельнака партызанскага руху на Беларусі М. А. Белуша. Ранейшая назва – Авангардная. Працягласць – каля 1500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай Падольнай да гарадской межы, пераходзіць у трасу М6 Гродна-Мінск. Пачала фарміравацца ў 1960 гадах. У час першай сусветнай вайны на вуліцы змяшчаліся могілкі нямецкім салдатам, падчас другой сусветнай вайны на гэтым жа месцы таксама былі пахаванні нямецкім войнам.

Забудавана пераважна 5-9 павярховымі дамамі, на першых паверхах гандлёва-камерцыйныя ўстановы. На вуліцы размешчаны Скідзельскі кірмаш (на скрыжаванні з вуліцай Антонава), гіпермаркет «Алмі», спартыўная школа, сярэдняя школа №11, ваенныя могілкі. На вуліцы ходзіць грамадскі транспарт – аўтобусы № 12, 13, 18, 27, 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]