Вуліца Болдзіна (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Болдзіна
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Назва ў гонар Іван Васілевіч Болдзін

Вуліца Болдзіна – вуліца ва паўночна-усходняй частцы горада Гродна, адна з галоўных магістралей горада.

Названа ў 1974 годзе ў гонар савецкага ваеннага дзеяча І. В. Болдзіна. Ранейшая назва – Кальцавая. Працягласць – каля 750 метраў, ад бульвара Ленінскага Камсамолу (БЛК) да вуліцы Каліноўскага, далей пераходзіць у вуліцу Вясенняя.

З 1975 года забудоўваецца 5-9 павярховымі дамамі так званай чэшскай планіроўкі. Жылыя дамы змешчаны на цотным баку вуліцы (мікрараён Пярэселка 3), на няцотным – будынкі аховы здароўя (кардыялагічны дыспансер), лазня. На вуліцы знаходзяцца гімназія №2 (былая сярэднія школа №14, ля ўвахода якой ўсталявана мемарыяльная дошка І. Болдзіну) і сярэдняя школа №23. К заходняму (няцотнаму) боку вуліцы прымыкае лесапарк Пышкі.

Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]