Вуліца Браніслава Тарашкевіча (Бельск Падляскі)
Выгляд
| Вуліца Браніслава Тарашкевіча Бельск Падляскі | |
|---|---|
| польск.: Ulica Bronisława Taraszkiewicza | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Польшча |
| Рэгіён | Падляскае ваяводства |
| Горад | Бельск Падляскі |
| Назва ў гонар | Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч |
Вуліца Браніслава Тарашкевіча — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы горада Бельск Падляскі Падляскага ваяводства Польшчы. Названа ў гонар беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і мовазнаўца Браніслава Тарашкевіча (1892—1938).
У верасні 2017 года Інстытут нацыянальнай памяці прапанаваў перайменаваць вуліцу ў рамках працэсу «дэкамунізацыі» ў Падляскім ваяводстве[1]. Аднак у абарону Браніслава Тарашкевіча стаў беластоцкі аддзел Інстытута, які звярнуўся варшаўскую сядзібу ІНП, патлумачыўшы, што дадзены выпадак складаны, а асоба вельмі важная для беларускай грамады на Падляшшы[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх