Вуліца Будзённага (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Будзённага, Магілёў)
Перайсці да: рух, знайсці
Будзённага
Магілёў
Фатаграфія
Дом № 13/44
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Магілёў

Раён

Ленінскі раён

Працягласць

450 м

Ранейшыя назвы

Шклоўскі завулак
Сувораўская вуліца

Назва ў гонар

Сямён Міхайлавіч Будзённы

Вуліца Будзённага (руск.: улица Будённого) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адна з найстарэйшых вуліц горада, пачала фарміравацца ў XVII ст. Першапачаткова насіла назву Шклоўскі завулак. У XIX ст. перайменавана расійскімі ўладамі ў Сувораўскую вуліцу, у гонар расійскага палкаводца, які камандаваў здушэннем паўстання Касцюшкі. У 1922 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка С. М. Будзённага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складваецца ў пачатку 1930-х гадоў. У 19311937 гадах пабудаваны шэраг жылых дамоў. У 1950-я гады ў выніку рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада вуліца забудавана 3-, 4-павярховымі жылымі дамамі. Частка вуліцы ад вул. Першамайскай да вуліцы Ленінскай пасля рэканструкцыі Камсамольскага сквера стала пешаходнай.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Да скрыжавання з вуліцай Ленінскай пешаходная, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Піянерскай.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 15/45

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будённого улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Магілёва