Вуліца Бялінскага (Мінск)
Выгляд
| Бялінскага Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён |
Першамайскі раён Савецкі раён |
| Працягласць | 1,36 км |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі |
| Паштовы індэкс | 220113 |
Вуліца Бялінскага — вуліца ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кнорына, з паўднёвага захаду прымыкае завулак Калініна, перасякае вуліцу Якуба Коласа, абрываецца і зноў пачынаецца ў глыбіні жылога масіва, далей перасякае вуліцу Усходнюю, з паўночнага ўсходу прымыкае Усходні завулак, пасля скрыжавання з якім вуліца абрываецца, трохі недаходзячы да вуліцы Леаніда Бяды. Зноў пачынаецца з іншага боку вул. Леаніда Бяды і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гало. Даўжыня вуліцы складае каля 1,36 км.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Аляксандру Хоберу і Віктару Хаменку ў скверы, каля школы №88. У 1964 г. на сродкі, сабраныя піянерамі і камсамольцамі школы № 88, пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя. У 1985 г. пастаўлены новы помнік — бюсты A. Кобера і В. Хаменкі (скульптар B. Квасаў)[1].
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Бялінскага (Мінск)- Минск, отселенные дома на улице Белинского. // maxim-nm.livejournal.com