Валгаградская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Валгаградская (Мінск))
Валгаградская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 1,9 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Маскоўская
Назва ў гонар Валгаград
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася Сталінградскай[1]. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным боку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным боку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ ст[2][3].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцу Кедышкі, з паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Кутузава, Караленкі, Суворава, праезд Ватуціна, перасякае вуліцу Кнорына, далей паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Заслонава, Чарняхоўскага, Наўгародская, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Якуба Коласа — Лагойскім трактам. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік У. І. Леніну

Планы забудовы ў 2018 годзе[правіць | правіць зыходнік]

21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[5][6]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]