Вуліца Ванеева (Мінск)
Выгляд
Вуліца Ванеева Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Уладзіміра Ванеева |
![]() |
Вуліца Ванеева — вуліца ў Заводскім, Партызанскім і Ленінскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Рыгоравіча Ванеева (1896—1941), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Працягвае вуліцу Ваўпшасава пасля перасячэння з вуліцай Даўгабродскай.
Перасякаецца з вуліцамі:
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]
- № 34 — аўтавакзал «Усходні» на скрыжаванні з праспектам Ракасоўскага.
- Стадыён «Трактар» у парку 50-годдзя Кастрычніка.
Паркі
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачынаецца ад водна-зялёнага дыяметра Мінска, перасякае Сляпянскую водную сістэму, пасля скрыжавання з Партызанскім праспектам цягнецца ўздоўж парку 50-годдзя Кастрычніка.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- На тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 2 захоўваюцца першы мінскі тралейбус МТБ-82, а таксама мадэлі ЗіУ-5 і ЗіУ-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Ванеева (Мінск)
- Вуліца Ванеева на map.by Архівавана 27 снежня 2010.