Вуліца Веры Харужай (Мінск)
Jump to navigation
Jump to search
Вуліца Веры Харужай Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Савецкі, Цэнтральны |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Веры Харужай |
![]() |
Вуліца Веры Харужай — вуліца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска. Названа ў гонар Веры Захараўны Харужай (1903—1942), удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску.
Перасячэнні[правіць | правіць зыходнік]
Ідзе ад плошчы Якуба Коласа. Перасякаецца з вуліцамі:
- Якуба Коласа
- Куйбышава
- Максіма Багдановіча
- Старавіленская
- Крапоткіна
- Гая
- Бульвар Шаўчэнкі
- Чарвякова
- Старавіленскі тракт
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
- № 21 — жылы дом з крамай «Кірмаш» (архітэктары В. Ачайкін, В. Ладыгіна). Першапачаткова гэта быў універмаг «Зорка» (руск.: универмаг «Звезда»)[1]. 2 ліпеня 2007 крама стала філіялам УП «Кірмаш»[2].
- № 29 — будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» (1973, архітэктары І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі)[3].
Славутыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]
У доме № 48 па вул. В. Харужай у 1967—1973 гг. жыў Уладзімір Караткевіч. Таксама пэўны час на гэтай вуліцы жылі паэты Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаў[4], мовазнавец Зміцер Саўка[5].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
- ↑ УП «КИРМАШ». Краткая история
- ↑ 329. Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ https://belisrael.info/?p=24897
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=178667
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Веры Харужай (Мінск)
- Вуліца Веры Харужай на map.by