Вуліца Войкава (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Войкава, Полацк)
Вуліца Войкава
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 670 м
Ранейшыя назвы Невельская
Назва ў гонар Пётр Лазаравіч Войкаў
Паштовы індэкс 211415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Войкава — вуліца ў цэнтры Полацка. Разделена на 2 адрэзкіː першы ад вуліцы Еўфрасінні Полацкай да вуліцы Свярдлова, другі ад вуліцы Пушкіна да Юбілейнай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XI—XII стагоддзях тэрыторыя вуліцы паміж дамамі № 1 і № 5 ужо была часткай Вялікага пасада, і на ёй размяшчалася вытворчасць плінфы. У XII стагоддзі ў Полацку было пабудавана не менш за 10 мураваных храмаў, а гэта патрабавала вялікую колькасць будаўнічых матэрыялаў.[1]

З XVII стагоддзя вуліца згадваецца пад назвай Невельская. Яна ішла ад умацаванняў Ніжняга замка да паркана Вялікага пасада. У паркане была зроблена Невельская праязная брама, і вуліца працягвалася за межамі крапасной сцяны.[1]

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Полацку быў шляхецкі клуб, гэтак званы «Высакародны сход». Размяшчаўся ён на вул. Невельскай каля цяперашняга дому афіцэраў. Меў глядзельную залу з балконам і ложамі, більярдавую залу, буфет, бібліятэку. Тут ставіліся аматарскія спектаклі, ладзіліся спектаклі гастралюючых тэатраў, балі-маскарады, танцавальныя вечарыны, шляхецкія сходы і г.д. У часе Першай сусветнай вайны частка клуба была забрана пад вайсковую палявую пошту. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут адкрыўся гарадскі тэатр, дзе выступалі гастралюючыя групы актораў аперэты, драмы, оперы, аматарскія драмгурткі, ладзіліся канцэрты, сходы, мітынгі, дыспуты, чыталіся лекцыі і г.д. Дырэктарам тэатра перад вайной быў Бярковіч, да яго — С. Р. Кюльбах[2]

Падчас Першай сусветнай вайны вуліца былай перайменавана немцамі ў Newel-Str.[3]

Пасля забойства бальшавіцкага лідара Пятра Войкава перайменавана ў яго гонар.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
Дом № 5

Зноскі

  1. а б Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  2. а б в Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
  3. Топографический план «Stadtplan von Polozk» (руск.).
  4. Гид по еврейскому Полоцку с экскурсоводом. Знакомимся с историей городских зданий (руск.). Праверана 17.09.2020.
  5. Три мистические тайны Полоцка, ради которых стоит побывать в городе — мнение (руск.). Праверана 20.10.2020.