Вуліца Вызвалення (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Вызвалення
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ракаўскае прадмесце
Ранейшыя назвы Васкрасенская, Ракаўскі завулак
Паштовы індэкс 220004
Commons-logo.svg Вуліца Вызвалення на Вікісховішчы

Вуліца Вызвалення (да 1924 года — Васкрасенская, Ракаўскі завулак) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Перасякае вуліцу Ракаўскую і з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Будынкі пад № 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 11, 13 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яшчэ адзін будынак, № 4, перанесны ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Вызвалення ў 1975 годзе, Анатоль Наліваеў

Вуліца Вызвалення існуе толькі ў відзе невялікага фрагмента — ад вуліцы Ракаўскай да Замкавай. Да 1924 г. насіла назву — Васкрасенская і ішла ад Замкавай да вул. Нямігскай (Нямігі)[2]. Васкрасенская вуліца вяла ў адну са старажытных частак горада — Пятніцкі канец, ці Татарскае прадмесце[3].

У XVIXVIII стст. на захад ад Ракаўскага завулка праходзіў земляны вал, які акружаў старую частку Мінска.

Забудова выліцы сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[3]. Па правым яе боку вуліцы была калісьці алея таполяў, асобныя дрэвы якой захоўваліся яшчэ да 1920-х гадоў. Левы бок у канцы XIX ст. быў забудаваны шматпавярховымі цаглянымі дамамі[2].

У 1924 годзе была пераназвана ў вуліцу Вызвалення: «З Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй непарыўна звязана вызваленне працоўных ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, і адна з вуліц, якая злучала стары горад з былой Татарскай слабадой (былая Васкрасенская), атрымала назву вуліцы Вызвалення»[2].

Скрыжаванне вуліц Замкавай і Вызвалення, 1976, Анатоль Наліваеў

З 1980-х гадоў раён добраўпарадкоўваюць і рэканструююць, у выніку чаго былі разбураны тры гістарычныя будынкі на рагу з вуліцай Замкавай[2].

У снежні 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел анансаваў будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ побач з будынкам Мінскага епархіяльнага кіравання. У пачатку сакавіка 2016 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект[4].

26 сакавіка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел накіраваў ліст да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з просьбай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення[5]. У лісце за подпісам мітрапаліта Паўла адзначаецца, што на месцы будучага будаўніцтва адзін будынак знаходзіцца ў аварыйным стане (№ 6), а іншы — у руінаваным (№ 6а). Таксама гаворыцца , што гэтыя аб'екты не эксплуатаваліся больш 25 гадоў, існуе пагроза абвальвання і нават падзення на праезную частку[4], і што яны быццам бы «не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці»[5].

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначае, што для выключэння аб'ектаў з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь варта звяртацца не да віцэ-прэм'ера, а ў Міністэрства культуры з навуковым абгрунтаваннем таго, што ў аб'ектаў адсутнічаюць ці страчаны рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пасля гэтага Навукова-метадычная рада пры ведамстве прымае толькі рэкамендацыйнае заключэнне, якое перадаецца на разгляд у Савет Міністраў. І толькі ўрад сваёй пастановай можа вывесці аб'екты са спісу. Таксама ён паведаміў, што зямельны ўчастак з гэтымі будынкамі досыць даўно знаходзіцца ў карыстанні БПЦ[4]:

«Гэтыя будынкі даўно дэградуюць, але экзархат нічога не зрабіў для падтрымкі іх звычайнага тэхнічнага стану. Гэта значыць гэтыя збудаванні наўмысна ігнараваліся, каб потым апеляваць да іх тэхнічнага стану, вывесці іх з дзяржаўнага спісу і пачаць новае будаўніцтва»

30 сакавіка 2016 года глава БПЦ заявіў пра пошук інвестара для ўзвядзення комплексу і новага храма[4].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 3 — Дом Саколіна. Двухпавярховы цагляны будынак узведзены ў канцы XIX ст.[6] або ў 1913 г., і стаяў напачатку вул. Васкрасенскай. Да гэтага, у 1906 г. ён выкупіў участак зямлі, але будаўніцтва не вёў[2]. Рэканструяваны ў 1998 годзе[6]. Была ўзведзена частка дома ў прасторы паміж будынкамі № 3 і № 5, зроблена арка з убудаванай лесвіцай на другі паверх, зроблена сучаснае ўнутранае аздабленне, усталявана каваная агароджа пад'езда і казырок над ім, зроблена мансарда і інш[2]. Належыць кампаніі Zentability investments B.V.[6]. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001. У канцы ХХ у. асабняк рэканструявалі: узвялі
Скрыжаванне з вул. Ракаўскай, будынкі № 13 і 15

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Вызвалення з боку Замкавай/Шпалернай
Мінскае Епархіяльнае ўпраўленне Беларускай Праваслаўнай Царквы

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Улица Освобождения
  3. 3,0 3,1 3,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске
  5. 5,0 5,1 Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 6,9 Гісторыка-культурная спадчына Цэнтральнага раёна
  7. Чаму знікае беларускае аблічча гарадоў?
  8. Праблемы захавання архітэктурна-будаўнічай спадчыны. Аляксандр Лакотка
  9. 9,0 9,1 Грамадскасць пачулі і падтрымалі
  10. Прапанова да Мінскай епархіі
  11. У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак
  12. У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]