Перайсці да зместу

Вуліца Вялікая Дзмітраўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Вялікая Дзмітраўка
Цвярскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1 ± 0,1 км
На карце гарады
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая Дзмітраўка (руск.: Больша́я Дми́тровка) — вуліца ў Цвярскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы. Праходзіць ад вуліцы Ахотны Рад да Страснога бульвара.

Назва вядомая з XIV стагоддзя. Дадзена ад дарогі, якая вядзе ў горад Дзмітраў.

У пачатку 1920-х гадоў вуліцу перайменавалі ў вуліцу Эжэна Пацье ў гонар удзельніка Парыжскай камуны і аўтара «Інтэрнацыянала», але гэта назва не прыжылася. У 1937 годзе вуліцу перайменавалі ў Пушкінскую вуліцу да 100-годдзя з дня смерці А. С. Пушкіна, прытым, што ў вуліцы з паэтам агульнае толькі тое, што ў адным з яе дамоў у 1830 годзе ён прайграў буйную суму грошай картачнаму шулеру В. С. Агонь-Даганоўскаму. Гэты пройгрыш Пушкін выплачваў па частках на працягу многіх гадоў, і апошнюю частку выплацілі яго спадчыннікі ўжо пасля гібелі паэта на дуэлі. У 1993 годзе вуліцы вярнулі яе гістарычную назву.