Вуліца Дзіджойі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Вялікая (Вільня))
Jump to navigation Jump to search
Дзіджойі
Вільнюс
літ.: Didžioji gatvė
Фатаграфія
Вуліца Дзіджойі з боку Ратушы і Ратушнай плошчы
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 600 м м
Ранейшыя назвы Благавешчанская, Максіма Горкага
Паштовы індэкс LT-01128
Commons-logo.svg Дзіджойі на Вікісховішчы

Вуліца Дзіджо́йі (традыцыйная беларуская назва — Вялі́кая ву́ліца[1] (літ.: Didžioji gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Замкавую і вядзе да Ратушнай плошчы. Працягваецца вуліцай Вастрабрамскай да Вострай брамы.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, Пятніцкая царква, езуіцкі касцёл Святога Казіміра, палацы Абрамовічаў, Гаштольдаў, Пацаў і Хадкевічаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліцы паказвае на яе галоўны цэнтральны статус. З’яўляецца адной з найбольш старажытных вуліц Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Вялікая або Вялікая Замкавая (разам з сучаснай Замкавай).

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайначылі назву вуліцу на расійскі манер (руск.: Большая улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Пятніцкая царква

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Пасля Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вуліцы каля 600 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад дома Франка. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Шварца, Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая і Конская, з левага — Савіч.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Палац Пацаў

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Друкарня Ф. Скарыны
  • № 13 — 3-павярховы дом з рысамі класіцызму, у якім цяпер размяшчаецца аптэка.
  • № 17 (таксама Шкляная вуліца, 1) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
  • № 19 (таксама Шкляная вуліца, 2)  — друкарня Францыска Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагоддзях знаходзіўся ў валоданні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[2].
Палац Хадкевічаў
  • № 23 — дом, у якім цяпер размяшчаецца Польскі інстытут
  • № 25 — дом Антакольскага
  • № 27 — 2-павярховы дом, якім валодаў кляштар трынітарыяў на Антокалі. Будаваўся ў XVI—XVII стагоддзях.
  • № 33 — будынак Азоўска-Данскога банка, збудаваны ў 1904 годзе. Пяты паверх надбудавалі ў 1910 годзе. У гэтым будынку з’явіўся адзін з першых ліфтаў у Вільні.
  • № 35 (таксама Конская вуліца, 2) — дом Вітальда Вагнера, перабудаваны ў 1910 годзе пад атэль «Італія». У выніку перабудовы атрымаў чацверты паверх.
  • № 37 — дом, у якія цяпер размяшчаецца пасольства Турцыі.
  • № 39 (таксама Гетманская вуліца, 1) — 3-павярховы будынак былой аптэкі.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Казіміра
Палац Абрамовічаў
  • № 10 — палац Гаштольдаў. У XVI ст. камяніца перайшла ў валоданне Радзівілаў. У пачатку XIX ст. будынак набыў Віленскі ўніверсітэт, які пераабсталяваў яго пад сваю першую клініку. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка.
  • № 12 — царква Святога Мікалая. Царкву заснавалі ў XIV ст. за вялікім князем Альгердам. У 1514 годзе па пераможнай Аршанскай бітве князь Канстанцін Астрожскі ў падзяку Богу і ў гонар перамогі над маскоўскімі войскамі збудаваў на месцы драўлянай новую мураваную царкву. У XVIII ст. святыню рэканструявалі ў стылі віленскага барока. У другой палове XIX ст. расійскія ўлады перабудавалі помнік у неавізантыйскім стылі.
  • № 16 — дом, у якім цяпер размяшчаецца пасольства Швецыі.
  • № 18 — дом, які ў 1913 годзе перабудавалі пад аддзел Расійска-Азіяцкага банка.
  • № 22 — 3-павярховы дом, у якім размяшчаецца Інстытут гігіены Міністэрства аховы здароўя Літвы. З гэтага дома 25 кастрычніка (6 лістапада) паэт Адам Міцкевіч выехаў у высылку, пра што сведчыць памятная шыльда на фасадзе.
  • № 24 — дом Масальскіх, збудаваны ў XVI ст. З 1645 года будынкам валодаў род Масальскіх. У гэтым і суседнім (№ 26) дамах у 1993 годзе адкрылася філіял Нацыянальнага музея Літвы.
  • № 26 — Малая гільдыя, адзін з найстарэйшых гатычных будынкаў Вільні. Дом збудавалі ў XV ст. Ім валодалі купцы Мамонічы, з 1608 года — купецкае брацтва (цэх).
  • № 34 — касцёл Святога Казіміра. Святыню заснавалі ў 1604 годзе, гэта быў першы будынак Вільні ў стылі барока. Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Падчас міжваеннай Польскай Рэспублікі святыню вярнулі каталікам. У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касцёле, у наш час будынак зноў вярнулі каталікам.
  • № 36 — палац Абрамовічаў. У 1790 годзе прадстаўнікі роду Абрамовічаў набылі чатыры камяніцы, на аснове якіх неўзабаве збудавалі палац паводле праекту архітэктара Марціна Кнафкуса. Па 1844 годзе будынак перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. У 1914 годзе тут жыў архіепіскап віленскі і літоўскі Ціхан (Белавін), будучы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, які востра крытыкаваў савецкую ўладу. У наш час будынак займаюць Віленская кансерваторыя і факультэт мастацтваў Віленскай калегіі[5].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]