Вуліца Вільняўс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільняўс
Вільнюс
літ.: Vilniaus gatvė
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
(увесь цотны бок і няцотны бок ад № 15 да № 47)
Наўяміесціс
(няцотны бок №№ 1—13)
Працягласць 1,2 км м
Ранейшыя назвы Віленская, Wileńska, L. Giros
Паштовы індэкс LT-01102, LT-01119, LT-01402, LT-01506
Commons-logo.svg Вільняўс на Вікісховішчы

Вуліца Ві́льняўс, або Ві́льнюская вуліца[1] (традыцыйная беларуская назва — Ві́ленская[2]; літ.: Vilniaus gatvė, польск.: ulica Wileńska)  — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае Зялёны мост з скрыжаваннем вуліц Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштара бенедыкцінак з касцёлам Святой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнесансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся палац Аскеркаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца атрымала назву ад ракі Віліі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынка. У 1536 годзе цераз раку Вілію перакінулі першы мураваны мост, які пазней атрымаў назву Зялёнага.

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадах знаходзілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва». Менавіта сюды прыйшоў у верасні 1908 года Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газеты на грамадскіх пачатках (з 1914 года заняў пасаду рэдактара)[3].

Пасля Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя літоўскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альберта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспектам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бенедыкцінская, з левага — Яўхіма Лялевеля, Ісландская, Паланская і Клайпедская вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспектам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспектам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Палац Радзівілаў

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святой Кацярыны
Дом настаўніка

Сквер Станіслава Манюшкі[правіць | правіць зыходнік]

З усходняга боку вуліцы, каля касцёла Святой Кацярыны знаходзіцца сквер, названы ў гонар кампазітара Станіслава Манюшкі. У скверы перад касцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастаменце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну[8].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову». Патэнцыянальна ў беларускай мове адтапанімічныя прыметнікі можна ўтварыць ад розных літоўскіх геаграфічных назваў, выражаных словазлучэннямі з наменклатурным тэрмінам у сваім складзе. Напрактыцы, за выключэннем назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пераважна прымяняецца спосаб частковай транслітарацыі, пры якім анамастычная частка назвы транслітаруецца, а наменклатурны тэрмін перакладаецца.
  2. Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
  3. 3,0 3,1 3,2 Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы [1] // «Туризм и Отдых». №29 (664). 24 ліпеня 2008.
  4. Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні, TUT.BY, 6.08.2009.
  5. У Вільні зьявілася новая мэмарыяльная дошка Купалу. 29 студзень 2013
  6. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29.03.2011.
  7. Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  8. Лашкевіч К. Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні, TUT.BY, 16.08.2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]