Віцебская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Віцебская (Мінск))
Jump to navigation Jump to search
Віцебская
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесце
Працягласць 170 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга (350 м)
Ранейшыя назвы Няміга-Ракаўская вуліца
Нямігскі завулак
Commons-logo.svg Віцебская на Вікісховішчы

Вуліца Ві́цебская (раней Нямі́га-Ра́каўская вуліца, Нямі́гскі завулак) — вуліца ў Ракаўскім прадмесці, у Цэнтральным раёне Мінска.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Віцебская знаходзіцца паміж вуліцамі Ракаўскай і Раманаўская Слабада. Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ракаўскай. Даўжыня вуліцы складае каля 170 м.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна называлася Няміга-Ракаўскай вуліцай. Гэтая назва сустракаецца ад канца XVIII стагоддзя і паказвае геаграфічную лакалізацыю — паміж вуліцай Ракаўскай і вуліцай Нямігай. Таксама часта называлася Нямігскім завулкам[1][2].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся мураваныя будынкі № 10, 11, 21 і 21А, узведзеныя ў 19 ст., архітэктура якіх мае эклектычны характар[3].

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 10

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 11, першы будынак
  • № 11 — складаецца з двух будынкаў, якія шчыльна прылягаюць адзін да аднаго. Першы ўяўляе сабой двухпавярховы атынкаваны чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, пад якім на галоўным фасадзе праходзіць карніз з сухарыкамі. Сцены прарэзаны лучковымі вокнамі без ліштваў. На другім паверсе размешчаны 2 балконы[3].
Дом № 11, другі будынак
Другі ўяўляе сабой двухпавярховы нізкі атынкаваны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільньм дахам. Сцены расчлянёны лучковымі вокнамі без ліштваў[3]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Дом № 21а

Зноскі

  1. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст.
  2. Вуліцам Мінска вяртаюць гістарычныя назвы
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]