Вуліца Гагарына, Магілёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вуліца Гагарына
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Магілёў

Раён

Кастрычніцкі раён

Працягласць

1680 м

Вуліца Гагарына (руск.: улица Гагарина) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова насіла назву Лагерная. Названая ў 1961 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Пушкінскім праспектам, з паўднёвага захаду прымыкаюць вуліцы Дзям'яна Беднага, Герцэна, Крылова, бульвар Непакорных, завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Шміта на плошчы Гагарына. Даўжыня вуліцы складае каля 1680 м.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў, забудавана 5-9-павярховымі жылымі дамамі. На ўчастку ад Пушкінскага пр. да бульвара Непакорных захавалася забудова прыватнымі жылымі дамамі. Да вуліцы прымыкаюць мікрараёны Задняпроўе 1 і Задняпроўе 4.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гагарина улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Магілёва