Вуліца Герцэна (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Герцэна, Мінск)
Герцэна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Верхні Горад
Працягласць 150 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга,
Купалаўская,
Кастрычніцкая
Ранейшыя назвы Малая Бернардзінская, Мала-Манастырская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Герцэна (ранейшыя назвы — (Малая) Бернардзінская, пасля 1866 года Мала-Манастырская[1], Стара-Манастырская)  — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Размешчана ў гістарычным раёне Верхні Горад.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Забудова вуліцы пачалася з XIVXV стст[1]. Трасіроўка сучаснай вуліцы Герцэна канчаткова сфарміравалася ў XVI стагоддзі. У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў яна пачыналася ад плошчы Новага Рынку (плошча Свабоды), потым перасякала вуліцу Зыбіцкую і даходзіла да Лаўскага моста, які злучаў Верхні горад з Траецкай гарой[2]. У XVII стагоддзі яна атрымала назву Бернардзінскай, таму што праходзіла побач з кляштарам бернардзінцаў, заснаваным ў 1624 годзе. Комплекс кляштара бернардзінцаў сфарміраваўся ў XVII—XVIII стагоддзях[2].

Першапачаткова з боку Бернардзінскай вуліцы тэрыторыя кляштара была абмежавана высокай мураванай сцяной, якая праходзіла ад Рыначнай плошчы да перакрыжавання з Зыбіцкай вуліцай. Толькі ў тым месцы, дзе сцяна падыходзіла да гандлёвых радоў, існавала вялікая мураваная брама з драўлянымі варотамі. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, калі большая частка тэрыторыі былога кляштара выкарыстоўвалася пад пажарнае дэпо, частка старажытнай мураванай сцяны кляштара была разабрана, а на яе месцы ўзведзены мураваны аднапавярховы жылы дом і некалькі гаспадарчых пабудоў[2].

У пісьмовых крыніцах захаваліся звесткі аб тым, што ў XVII-XVIII стагоддзях вуліца Бернардзінская была забрукавана, і яе старажытны брук захаваўся да 2-й паловы XX стагоддзя[2].

Першыя звесткі аб існаванні мураванай забудовы на паўднёва-ўсходнім баку вуліцы Бернардзінскай сустракаюцца ў архіўных дакументах, пачынаючы з XVIII стагоддзя[2].

Пасля 1865 года гэта вуліца атрымала назву Малая Манастырская, а ў дакументах канца XIX — пачатку XX ст. яна згадваецца як Мала-Манастырскі завулак[2].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Герцэна размешчана паміж вуліцай Кірыла і Мяфодзія і Музычным завулкам. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Энгельса, з усходу — Музычны завулак, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Зыбіцкай. Да скрыжавання з Музычным завулкам арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, далей цягнецца на поўнач. Працягласць больш за 150 м[3].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

У аздобе жылых дамоў па вуліцы Герцэна праявіліся рысы класіцызму і эклектызму[3].

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Герцэна з гандлёвымі радамі (злева)

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом на рагу вуліцы Герцэна і Музычнага завулка
Дом № 2
Дом № 4
Дом № 6
Дом № 8
Дом № 10
  • № 10 — двухпавярховы аб’ём з высокім цокалем, які павялічаны з-за крутога схілу вуліцы па вышыні ў паўночна-ўсходняй частцы. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Будынак прамавугольны ў плане з рызалітам у дваровай частцы пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць развіты шматслойны карніз. Плоскасць сцен прарэзана прамавугольнымі вокнамі. Дом — помнік мураванай архітэктуры. Цяпер тут размешчана грамадская ўстанова[3]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Дом № 12
  • № 12 — На рагу вуліц Герцэна і Зыбіцкай, завяршае ансамбль вул. Герцэна. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і складанага плана. 1-ы і 2-і паверхі з боку вулічных фасадаў падзелены развітым карнізным поясам. Галоўны фасад завершаны плоскім трохвугольным шчытом, прарэзаны шырокімі прамавугольнымі вокнамі. Над уваходам навісае казырок, які апіраецца на 2 калонкі круглага сячэння. Будынак — прыклад грамадзянскай мураванай архітэктуры[3]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]