Вуліца Герцэна (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Герцэна
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Вялікая Мяшчанская, Вялікая Грамадзянская
Назва ў гонар Аляксандр Іванавіч Герцэн

Вуліца Герцэна — вуліца ў Першамайскім раёне Віцебска. Працягласць вуліцы складае 1000 м. Гістарычныя назвы: Вуліца Вялікая Мяшчанская, перайменаваная 28 студзеня 1919 года ў Вялікую Грамадзянскую. Пазней названая ў гонар расійскага дэмакратычнага публіцыста А. І. Герцэна.

Фарміраванне вуліцы пачалося ў канцы XIX стагоддзя. Да сярэдзіны 1920-х гадоў у канцы вуліцы знаходзіўся скотапрыгонны двор. Раён вуліцы разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны перыяд вуліца забудоўвалася 2-5-павярховымі дамамі.

У доме № 29 размешчана бібліятэка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1