Вуліца Гогаля (Полацк)
| Вуліца Гогаля Полацк | |
|---|---|
| альтэрн.: вуліца Гогаля | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Полацк |
| Раён | Цэнтр |
| Працягласць | 850 м |
| Ранейшыя назвы | Вакзальная |
| Назва ў гонар | Мікалай Гогаль |
| Паштовы індэкс | 211415 |
| Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вуліца Гогаля (трансліт.: Vulica Hohalia, руск.: Улица Гоголя) — вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца размешчана ў гістарычным цэнтры Полацка. Яе працягласць складае 850 метаў. Пралягае з поўдня на поўнач ад плошчы Францыска Скарыны да вуліцы Кастрычніцкай. Рух грамадскага транспарту (аўтобусаў, маршрутных таксі) па вуліцы ажыццяўляецца на адрэзку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Камуністычнай.
Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным пяціпавярховымі тыповымі жылымі дамамі з цэглы (так званымі «хрушчоўкамі») 1960-х гадоў. Акрамя таго, на вуліцы ёсць некалькі прыкладаў неакласічнай архітэктуры 1950-х гадоў («Сталінскі ампір»), напрыклад, будынак палаца культуры і цэнтральнай бібліятэкі.
Сучасную назву вуліцы прысвоена ў часы СССР у гонар пісьменніка Мікалая Гогаля, які не меў ніякага дачынення да Полацка.
Сацыяльныя аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Дом гандлю
- Гарадскі палац культуры
- Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны