Вуліца Грыбаедава (Віцебск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Грыбаедава, Віцебск)
| Вуліца Грыбаедава Віцебск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Горад | Віцебск |
| Ранейшыя назвы | 2-я Ветраная |
| Назва ў гонар | Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў |
Вуліца Грыбаедава — вуліца ў паўночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Названая ў гонар рускага пісьменніка і дыпламата А. С. Грыбаедава. Гістарычная назва — вуліца 2-я Ветраная.
Працягласць вуліцы ад вуліцы Леніна да берага Заходняй Дзвіны складае 700 м. Вуліца сфармавалася ў другой палове XIX стагоддзя. Забудоўвалася 2-павярховымі дамамі. На вуліцы знаходзіўся вятрак.

На вуліцы знаходзілася Фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава».
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска ўключаны дамы № 17, 21, 23, 25, 27.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтобус № 12
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1