Вуліца Дзекабрыстаў (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Дзекабрыстаў
Вуліца
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Навабеліцкі
Працягласць 300 м
Ранейшыя назвы Карповіча

Дзекабрыстаў (былая Карповіча) — вуліца ў Навабеліцкім раёне горада Гомеля. Названая ў пачатку 1950-х гадоў у памяць аб рэвалюцыянерах, падняўшых у снежні 1825 паўстанне супраць самадзяржаўя і прыгону. Працягласць 300 м, ад Урыцкага вуліцы да лініі чыгункі. У 1920-я гады была безназоўная вулачка, якая злучала 2 вялікія працяглыя вуліцы — Урыцкага і Войкава. У 1930-я гады атрымала назву — вул. Карпавіча. Забудаваная індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу.

Перасякае вуліцы[правіць | правіць зыходнік]