Вуліца Казлова (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Казлова Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Працягласць |
|
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Трамвайныя маршруты | 1, 3, 4, 6, 11 |
| Тралейбусныя маршруты | няма |
| Аўтобусныя маршруты | 19, 91 |
| Назва ў гонар | Васіль Іванавіч Казлоў |
Вуліца Казлова — вуліца ў Савецкім, Партызанскім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Васіля Іванавіча Казлова (1903—1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў рэспубліцы, Героя Савецкага Саюза. Утворана ў 1967 з часткі вуліцы Даўгабродскай.

Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці, а заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Даўгабродская і Батанічная. Недалёка ад скрыжавання з вуліцай Платонава, вуліца Казлова перасякаецца з вуліцай З. Бядулі і ўтвараецца трохвугольнік.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 8 (вуліца Змітрака Бядулі, 1) — жылы дом (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер Г. Ліёпа)[1].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па ёй здзяйсняецца трамвайны (1-ы, 3-ці, 4-ы, 6-ы, 7-ы і 11-ы), аўтобусны рух (19-ы, 26-ы і 191-ы) і рух маршрутак (1150-ай).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Месцу пераходу вул. Казлова ў вул. Даўгабродскую мінчане далі мянушку «Казлабродская»[2].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Городской фольклор Минска: „бигуди“, „гарлем“, „помойка“ и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Казлова (Мінск)