Камсамольская вуліца (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Камсамольская (Брэст))
Камсамольская
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 850 м

Вуліца Камсамольская (руск.: улица Комсомольская) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачала забудоўвацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да 1921 года — Узнясенская, у часы Польскай Рэспублікі — Уладзіслава Стацкевіча, названай так у гонар капітана польскай арміі, які загінуў 9 лютага 1919 года пры вызваленні пешаходнага моста цераз чыгуначныя пуці (знесены ў 1986 годзе) каля скрыжавання вуліц Арджанікідзэ і Камсамольскай ад немцаў. У 1920 — 30-х гадах скрыжаванне вуліц Стацкевіча і Садовай (цяпер вул. Арджанікідзэ) займалі гасцініцы і рэстараны. Тут жа размяшчаліся рэдакцыя перыядычнага выдання «Brisker Wochenblatt» і прэс-бюро «Польскага часопіса». Другі ўчастак вуліцы (ад сучасных Пушкінскай да плошчы Свабоды) быў забудаваны прыватнымі дамамі, а паміж імі стаяў драўляны двухпавярховы будынак прыватнай агульнаадукацыйнай школы А. Горскай, у якой рыхтавалі дзяцей да паступлення ў гімназію. У 1939 годзе вуліца пераназвана ў Камсамольскую, у часы нямецка-фашысцкай акупацыі — Бангофштрасэ (ням.: Вакзальная), пасля вайны зноў Камсамольская[1].

У 1970-я гады праезная частка вуліцы была пашырана, па ёй пушчаны тралейбусы[1].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Карла Маркса і Савецкай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля, пераходзячы ў плошчу Свабоды. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная забудова вул. Камсамольскай
Дом № 38

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]