Вуліца Камісара Крылова (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Камісара Крылова
Віцебск
Фатаграфія
вуліца Камісара Крылова. Удалечыні Успенскі сабор
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Багародзіцкая, Успенская
Commons-logo.svg Вуліца Камісара Крылова на Вікісховішчы

Забудова вуліцы

Вуліца Камісара Крыловавуліца ў гістарычным цэнтры Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Суворава, працягваецца 200 метраў і заканчваецца на Успенскай горцы.

Названая ў гонар рэвалюцыянера, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады на Віцебшчыне С. М. Крылова, які жыў на гэтай вуліцы. Гістарычныя назвы — вуліца Багародзіцкая, вуліца Успенская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Камісара Крылова пачала забудоўвацца ў XVI стагоддзі. Першапачаткова называлася Багародзіцкая, у імя праваслаўнай царквы Прасвятой Багародзіцы, якая знаходзілася на Успенскай (тады Лысай) горцы. У XVII стагоддзі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Узгорскага замка. У XIX стагоддзі насіла назву Саборная. Пазней — Успенская. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся: Успенскі сабор (разбураны ў 1936 г., адноўлены ў 2000-х), Віцебская духоўная семінарыя. Некаторы час вуліца насіла імя байкапісца І. А. Крылова, але ў 1974 годзе была перайменавана ў гонар камісара С. М. Крылова, да рэвалюцыі які жыў на вуліцы ў доме № 10.

У жніўні 2010 года вуліцу забрукавалі пліткай, усталявалі дэкаратыўныя ліхтары. Вуліца зрабілася пешаходнай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
  • Витебск. Путеводитель — Мн., 2003.
  • Русецкий А. В., Русецкий Ю. А. Художественная культура Витебска с древности до 1917 года. — Мн.: БелЭн, 2001. — 288 с.: с ил. — ISBN 985-11-0215-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]