Вуліца Канстанціна Заслонава (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Канстанціна Заслонава
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 910 ± 1 м
Назва ў гонар Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Канстанціна Заслонава — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад перасячэння Лігаўскага праспекта і Раз’езджай вуліцы да набярэжнай Абводнага канала. На ўчастку ад Звянігародскай вуліцы да Абводнага канала вуліца Канстанціна Заслонава праходзіць па мяжы Цэнтральнага і Адміралцейскага раёнаў.

З 1821 года вядомая назва Глазаўская вуліца (па знаходжанні тут Глазава піцейнага дома, якім валодаў паручнік І. Глазаў). Існавалі таксама назвы Глазаўскі праспект і Глазава вуліца.

Сучасная назва вуліца Канстанціна Заслонава атрымала 15 снежня 1952 года ў гонар К. С. Заслонава, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца ўзнікла ў першай палове XIX стагоддзя. З 1777 па 1917 гады па вуліцы праходзіла мяжа паміж Маскоўскай (цотны бок) і Аляксандра-Неўскай (няцотныя бок) паліцэйскімі часткамі Санкт-Пецярбурга.