Вуліца Карбышава (Гродна)
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Выгляд
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
| Вуліца Карбышава Гродна | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Гродна |
| Ранейшыя назвы | Банкавая, Напалеона |
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Карбышава.
Вуліца Карбышава — вуліца ў Гродна, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. Названа ў гонар Д. М. Карбышава. Працягласць вуліцы складае прыкладна 500 м (ад вуліцы Энгельса да Будзённага).
Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX ст. Сёння архітэктуру вуліцы фарміруюць дамы пераважна пачатку XX ст., сярод якіх былы будынак пазямельна-сялянскага банка і дом урача з рысамі стылю мадэрн. У будынку, які раней знаходзіўся на гэтай вуліцы, жыў беларускі паэт М. Васілёк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старыя назвы — Банкавая, Напалеона.

На вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Дом урача Тальгейма
- Будынак пазямельна-сялянскага банка
- Помнік Чапаеву
- Беларускі нацыянальны банк
- Рэстаран «Беласток»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карбышава (Гродна)