Вуліца Карла Лібкнехта (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Карла Лібкнехта Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Маскоўскі |
| Працягласць | 2190 |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Карла Лібкнехта |
Вуліца Карла Лібкнехта — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар дзеяча нямецкага і міжнароднага рабочага руху Карла Лібкнехта (1871—1919). Працягласць 2,19 км. Да перайменавання ў 1922 насіла назву Нямецкая.
Вуліца двойчы перарываецца: чыгункай і вуліцай Клары Цэткін.
Скверы
[правіць | правіць зыходнік]На скрыжаванні з вуліцай Карпава размешчаны скверы 50 гадоў УЛКСМ і Палянка, з вуліцай Купрыянава — Лютэранскі сквер. Яшчэ адзін безназоўны сквер размешчаны паміж дамамі №№ 94 і 106.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карла Лібкнехта (Мінск)