Вуліца Карла Маркса (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла Маркса
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Раён Ленінскі
Працягласць 650
Пакрыццё Асфальтавае
Рух У адзін бок: з Савецкай плошчы ў бок праспекта Касманаўтаў
Каардынаты пачатку 53° 40′ 41.22" N 23° 49′ 51.59" E
Каардынаты канца 53° 40′ 36.48" N 23° 50' 25.50" E
Тралейбусныя маршруты 1, 2, 3, 6, 9, 11, 11В[1]
Аўтобусныя маршруты 1, 1Э, 3, 3Э, 8, 8Э, 12, 14, 21, 21Э, 27, 29, 29Э, 35, 40Э, 42[2]
Прыпынкі
грамадскага транспарту
Дом сувязі
Ранейшыя назвы Ulica Jezierska (1560,1775/1783),
ulica Jezierska z Rynku idec (1680),
ulica Brygidzka (1793),
Скидельская (1824),
Купеческая,
Кутузовская,
Brygidzka,
Hermannstrasse,
Маркса.
Архітэктурныя помнікі Касцёл брыгітак
Касцёл езуітаў
Палац Сапегаў
Былы кляштар езуітаў
Храмы ✰ Касцёл брыгітак
Касцёл езуітаў
Паштовыя аддзяленні Дом сувязі
Забудова гістарычная забудова канца 19 - пачатку 20 ст.
Паркі Дом сувязі
Паштовы індэкс 230025[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса, былая Язе́рская (ці Азё́рская), Скі́дзельская, Брыгі́цкая, Куту́заўская, Купе́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.

Вуліца Маркса на карце Гродна
Вуліца Маркса

Вядома з другой паловы XVI ст.

Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада. Так, у 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў Гарадзенскага земскага суда быў акрэслены так: «… дорога Великая, которая идет з … Городна до Скидля»[4].

Вуліца з’яўляецца своеасаблівым гандлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размешчаны крамы і камерцыйныя ўстановы. Асаблівасццю вуліцы з’яўляецца вялікая колькасць шлюбных салонаў у параўнанні з іншымі гарадскімі вуліцамі.

На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны. Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца ў асноўным да канца XIX — пачатку XX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася не пазней XV ст. уздоўж старога Смаленскага тракта. З’яўлялася адной з галоўных усходніх планіровачных восей Гродна. У XVI ст. ад гaрадскога рынку вуліца забудоўвалася ў асноўным дамамі рамеснікаў — 46 з 49 вулічных участкаў знаходзіліся ва ўласнасці мяшчан. Адным з нешматлікіх шляхецкіх уладальнікаў нерухомасці на Азёрскай вуліцы быў «боярин господарский» Мацейка Петрашкевіч[4].

Асноўныя дамінанты гарада — Фарны касцёл (зялёны колер), Езуіцкі касцёл (сіні колер) і Брыгіцкі касцёл стаялі амаль на адной лініі, ствараючы лакальную горадабудаўнічую вось. Жоўтым колерам пазначана вуліца Язерская (Маркса).

У 1567 перад Смаленскай брамай знаходзілася так званая «Крывая карчма», якая пазней належала манахіням-брыгіткам, а за ей — ужо за горадам — гарадская шыбеніца. У 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў гродзенскага земскага суда быў апісаны як «дорога Великая, которая идет з… Городна до Скидля».

З цягам часу на вуліцы стала больш шляхецкіх сядзіб. На працягу XVIII ст. працэс пераразмеркавання ўладанняў і выціскання з вуліцы мяшчанскай уласнасці паглыбіўся[5].

З XVII ст. на архітэктурны стыль вуліцы паўплываў манастыр брыгітак, на тэрыторыі якога захаваўся помнік драўлянага дойлідства — лямус, і будынак манастыра езуітаў[6], які выходзіў на вуліцу бакавым фасадам.

У рэвізіі горада 1680 было запісана, што толькі 13 участкаў належала мяшчанам. Паўднёвы бок Азёрскай вуліцы ў той час складаўся з 10 гарадскіх участкаў ды 4 земскіх сядзіб, а таксама зямельнага комплексу кляштара брыгітак. На паўночным баку вуліцы знаходзіліся ўчасткі кляштара езуітаў і па два ўчасткі гарадскога ды земскага падпарадкавання[4].

У XVII—XVIII стст. на вуліцы былі пабудаваны такія важныя аб’екты, як комплекс Брыгіцкага кляштара (№ 27), частка Езуіцкага калегіумаСтарая Бурса» і гаспадарчыя пабудовы) (№ 2), палац Бжастоўскіх (пазней палац Сапегаў — больш вядомы, як «Баторыеўка») (№ 1)[7].

У 1780 з 33 участкаў Азёрскай вуліцы толькі адзін знаходзіўся ў распараджэнні горада. У выніку згаданых маёмасных адносін колькасць вулічных участкаў на Азёрскай вуліцы зменшылася з 49 (XVI ст.) да 33 (канец XVIII ст.)[4].

У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. вуліца насіла назву Купецкая. Фота на паштоўцы пачатку XX ст. Забудова вуліцы захавалася без змен.
Вуліца Купецкая (Маркса) з вышыні птушынага палёту. Пачатак XX ст.
Нямецкія вайскоўцы крочаць па вуліцы Карла Маркса. Ліпень 1941 г.

У 1864 вуліца змяніла назву на Купецкую.

У 1907 па вуліцы Купецкай дамамі валодалі:

№ 3 — Ямант;
№ 4 — дом праваслаўнага духавенства;
№ 5 — Фількевіч;
№ 6 — Булькаўштэйн;
№ 7 — Аўгусевіч;
№ 8 — Каўфман;
№ 9 — Іофэ;
№ 10 — Прусак (пасля Борэр);
№ 11 — Абрамскі;
№ 12 — Тарасевіч;
№ 13 — Вільнер;
№ 14 — Балун;
№ 16 — Капельман;
№ 18 — Сапачынскі;
№ 19 — Калецкі;
№ 20 — Троп;
№ 21 — Гінзбург;
№ 22 — Бартноўскі;
№ 23 — Макараў;
№ 24 — Міхальскі;
№ 25 — Шарашэўскі;
№ 27 — рымска-каталіцкі жаночы кляштар;
№ 28 — Казлоўская (пасля Кацэнэленбоген);
№ 29 — Восінскі;
№ 30 — Емяльянаў;
№ 31 — Стрыйскі;
№ 32 — Жамойцель;
№ 34 — Шэгідзевіч (пасля Дышко);
№ 36 — Дышко;
№ 38 — Шарашэўскі;
№ 40 — Алісоўскі;
№ 42 — Казлоўскі (пасля Грэчка);
№ 44 — Шварц[8].

Нягледзячы на складаныя часы, нядрэнна захавалася жылая забудова канца XIX ст. — пачатку XX ст., у 19601970 праводзілася яе рэканструкцыя[9], падчас якой змянілася архітэктурнае аблічча значнай колькасці будынкаў.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

№ 1:

Палац Сапегаў. Выгляд з боку вуліцы Карла Маркса
Экспазіцыя Гродзенскай кунсткамеры

Былы Палац Сапегаў у Гродна, «Баторыеўка» ці «Дом караля Стэфана Баторыя». Трохпавярховы будынак. Знаходзіцца на рагу плошчы Савецкай. Помнік архітэктуры XVII ст., адзін з самых старажытных свецкіх будынкаў горада.

Пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. і за час свайго існавання неаднаразова перабудоўваўся. Будынак уяўляе сабой трохпавярховы мураваны атынкаваны палац, першапачаткова Г-падобны ў плане. Галоўным, доўгім фасадам выходзіў на Рынак. Магчыма, што паводле праектнага плана палац павінен быў мець сіметрычныя бакавыя крылы, з якіх было пабудавана толькі адно. На дваровым фасадзе меў адкрытыя галерэі і вялікі скразны аркавы праезд па цэнтры. Захаваўся план рэканструкцыі палаца ў 1717. Самае ранняе адлюстраванне фасадаў вядома па гравюры 1867 Напалеона Орды, на якім аднак адсутнічае адзін стаўпец акон. Як мяркуюць даследчыкі, самым стойкім дэкаратыўным элементам будынка з’яўляецца аздоба акон: дзве паўкалоны, якія падтрымліваюць шырокую панэль перакрыцця, што характэрна для архітэктуры Рэнесанса. Асаблівасцю будынка таксама з’яўляюцца парныя шырокія руставаныя лапаткі на сучасных рэштках былога палаца[10].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 3

Цяпер увесь будынак займае кафедра анатоміі медуніверсітэта, пры якой адчынена анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера», пры якой прадстаўлены каля 80 экпанатаў чалавечых пачварнасцяў, некаторыя з іх сустракаюцца вельмі рэдка[11].

№ 3: Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1990—2000-х гг.

У пачатку XX ст. тут стаяла камяніца Яманта (Ямонта), пазней — Якуба Любіча. На 1911 тут жыў урач Хаім Шапіpa. На 1928 у ім працавалі пякарня Ёзеля Каплана і склеп Ю. Беркі. Будынак знішчаны ў 1944.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 5

Будынак займае медыцынскае таварыства «Біотыка».

№ 5: Двухпавярховы будынак. Вядомы як «дом Касцялкоўскіх». Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка (першы паверх яе страціў пасля шматлікіх перабудоваў). Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі з замкамі, міжаконныя прасценкі расчленены шматпластовымі пілястрамі. Фасад на першым паверсе мае аркавы праезд і рэшткі параднага ўвахода. Фасад мае два балконы, якія страцілі пepшапачатковы выгляд літых чыгунных крат. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Першапачаткова камяніца належала Касцялкоўскім, пазней — Фількевічам. У доме жыў гісторык С. Касцялкоўскі, вольнапрактыкуючы ўрач Маісей Вольф (1903), вольнапрактыкуючы ўрач Энгельгард (1915). У розныя часы ў доме працавалі: аптэчная крама Развадоўскага і Атовіча (1895), крама Берты Тыпограф (з 1919), цырульня Каятана Савінскага, крамы Абрама Віліна, Тыпограф Берты і Квінты Стэфані (1928), аптэчны склад Эліі Лацкага (1938)[12].

Цяпер у будынку зняходзяцца сувенірна-кветкавая крама «Архідэя», на яе месцы ў 2012 адкрылася крама жаночых штучак «Сарока», крама «Сантэхніка».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 7

№ 7: Двухпавярховы будынак. Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як «дом Аўгусевіча».

Двухпавярховы дом атынкаваны, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Першы паверх страціў аздабленне пасля шматлікіх перабудоў. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Па цэнтры фасаду маецца аркавы праезд, над якім размешчаны літы чыгунны балкон. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

У 1910 у будынку размяшчаўся атэль «Венскі» (а да гэтага, магчыма, тут быў атэль «Кіеўскі»), у якім у 1870-х гг. спыняўся Зыгмунт Глогер (18451910) выдатны польска-беларускі археолаг, гісторык і этнограф. Тут жа мясцілася вядомая ў горадзе кандытарская[13]. З 1914 у доме працавала спажывецкая крама Разаліі Панасюк. У 1922 у будынку мясціўся «Polski dom handlowy», а ў 1928, магчыма, працавала цукерня «Michal Racki i S»[14].

Цяпер у будынку месціцца Швейная майстэрня па вырабу скуры, футра і дублёнак, швейная і багетная майстэрні.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 9

№ 9: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Іофе. Пабудаваны ў 1904.

Дэкаратыуная аздоба дома сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Дэкаратыўная аздоба моцна пацярпела падчас капітальнага рамонту: зменены перакрыцці бакавога аркавага праезда, зменены са стратай дэкора вокны, нават на другім паверсе. Затое застаўся па цэнтры некрануты літы чыгунны балкон і гіпсавы партал увахода на яго. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Будынак доўгі час належаў вольнапрактыкуючаму зубному ўрачу Іофэ, пэўны час належаў Міхелю Сярэбранаму. У 1928 тут працавалі крамы капялюшоў Шніткес Эйдля і крама па продажы пер’я Страсберга Ісака. У 1950 у будынку знаходзіўся «ОРС облстройтреста», у 1970 — крама «Кристалл»[15], у 1984 адкрылася крама па продажу дываноў «Ковры», якая на плошчы ў 112 м кв. прадавала дываны Брэсцкага дывановага камбіната[16].

Цяпер у будынку знаходзяцца крама «Зіка»; а таксама крама для майстроў прыгажосці «Парыхмахер.бай», якая размешчана ў асобнай двухпавярховай прыбудове, якая мае нумар 9а.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 11

№ 11: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Абрамскага. Пабудаваны ў 1861.

Доўгі двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Першы паверх руставаны. Па цэнтры фасада размешчаны аркавы праезд. Па фасаду размеркаваны тры літыя чыгунныя балконы, адзін добра захаваўся, ад двух астатніх засталіся толькі кранштэйны. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Месца і памеры будынка супадаюць з комплексам соймавай залы — гродзенскага палаца Сапегаў на вуліцы Брыгіцкай, які ўяўляў сабой прамавугольны ў плане будынак з цэнтральным рызалітам з паўднёвага боку (ад дзядзінца). У пачатку XVIII ст. ім валодалі Сапегі (віленскі ваявода Казімір Ян Сапега або яго сын, маршалак ВКЛ Аляксандр Павел Сапега). У 17171718 палац быў пераабсталяваны пад залу пасяджэнняў Пасольскай Ізбы і Сената ў час правядзення ў Гродне соймаў Рэчы Паспалітай. У 1726 па загаду караля Аўгуста II інтэр’еры палаца нанова аздоблены архітэктарам І. Д. Яўхам. Да пачатку XIX ст. палац знаходзіўся ў нязменным выглядзе.

З лютага 1865 да прыкладна 1882 у будынку размяшчалася адна з найстарэйшых гродзенскіх фотамайстэрняў — майстэрня вядомага фатографа Івана Іванавіча Садоўскага[13], здымкі якога ёсць нават у «Альбоме костюмов России». З 1881 у будынку працавала фотамайстэрня Якава Ісакавіча Салавейчыка, пасля яго смерці ў 1884 яго справу працягнуў з 1887 сын Восіп Восіп Салавейчык. Майстэрня моцна пацярпела падчас аднаго з пажараў, таму майстар Салавейчык перанёс сваю дзейнасць у Беласток, дзе стаў адным з найлепшых фотамайстраў у горадзе (вядомы яго альбом «Widoki miasta Biafegostoku»).

На пачатку XX ст. тут мясціліся: бюро Балтыйскага страхавога таварыства і страхавога агенцтва «Якорь» (1894), Санкт-Пецярбургскага таварыства страхавання пажыццёвых капіталаў ад агню (1903), Агенцтва Расійскага транспартнага і страхавога таварыства (1910). У канцы 1920-х гг. апякун камяніцы Юзаф Франк пражываў у Варшаве. У 1920—1930-я гг. у доме жыў доктар М. Эпштэйн, працавалі прагімназія Рубінавай, піўная Міхеля Сідраньскага, «Swietlica Stowarzyszenia Dom Polakоw Wyznania prawoslawnego im. Кгulа Stefana Batorego».

У савецкі час будынак займалі: абласны будтрэст (1945), абласны камітэт «ДОСААФ» (1951), «Горпищеторг» (1970). У другой палове 1990-х гг. у доме працавала рэдакцыя газеты «Пагоня»[17].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 13

Цяпер у будынку знаходзіцца цэлы шэраг устаноў: крама «Дывановы рай», цэнтр шлюбнай моды «Мон Пары», ювелірная крама «Залатая мара», заа-крама «Залатая рыбка», шлюбны салон «Скарлет», салон сувязі МТС, Цэнтр гарантыйнага тэхнічнага абслугоўвання і рамонту Microlife-Bionime, крама «Ірыс», крама касметыкі «ТіанДэ», студыя шлюбнай моды «Беліз», рэкламная газета «Альянс», шлюбны цэнтр «Афіна».

№ 13: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Вільнера. Пабудаваны ў 1889. Прымыкае да дома № 11.

Дэкаратыўная аздоба параднага фасада атынкаванага цаглянага дома страчана падчас капітальнага рамонту. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены сандрыкамі. Застаўся па цэнтры некранутым літы чыгунны балкон.

У 1894 у будынку працавалі: фотамайстэрня Гірша Абрамавіча Шульнер-Дамбравіцкага і братоў Блох, агенцтва паўночнага страхавога таварыства і страхавое таварыства «Россия». Вядома, што ў 1911 у доме жыў урач Людвіг Чаркоўскі, а ў канцы 1920-х гг. упраўляючы Мозес Камінскі. Магчыма, што ў 1928 у будынку працавала майстэрня гадзіннікаў Вольфа Скібельскага[18].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 15

У доме знаходзіцца шлюбны салон «Какос».

№ 15: Двухпавярховы будынак. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Сацыялістычнай. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Длугача, дом Якава Бярковіча. Год пабудовы — 1885.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, у якога дэкаратыўная аздоба парадных фасадаў страчана пасля капітальнага рамонту. Засталіся па цэнтры некранутымі два літыя чыгунныя балконы. Захаваліся падвалы, якія, магчыма, належалі папярэдняму будынку, што стаяў на гэтым месцы. У 1903 у доме працавала страхавое таварыства «Россия», у 1911 жыў урач Фабіян Эпштэйн. У 1920-я працавала крама галантарэйных вырабаў Шломы Машавіцкага. Магчыма, у 1928 працавалі абутковая крама Іоселя Мацульскага, крама для падарожных Шломы Машавіцкага ды цукерня Мілны Баль. У 1960 у будынку знаходзілася крама № 46 «Детская обувь», а ў 1968 адкрылася крама «Канцтовары»[19], якая працуе і да гэтуль.

Цяпер у будынку знаходзяцца салон прыгажосці «Масцер клас», шлюбны дом «Bizar», спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя, а таксама вышэйзгаданая крама № 1 «Культтавары».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 19

№ 19: Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Калецкага, дом Апенберга (1928). Пабудаваны ў 1890.

Доўгі двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, разам з флігелям уяўляе П-падобны ў плане будынак. Дэкаратыўная аздоба будынка сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны, карніз аздоблены сухарыкамі. Вокны першага паверха ўпрыгожаны сандрыкамі, другога падаконнымі цаглянымі ліштвамі. Бліжэй да цэнтру размешчаны аркавы праезд. Па фасаду размеркаваны два літыя чыгунныя балконы. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

У глыбіні двара знаходзіцца корпус флігеля, які ўяўляе двухпавярховы атынкаваны цагляны будынак, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны, карніз і сандрыкі аздоблены сухарыкамі. Вокны ўпрыгожаны падаконнымі цаглянымі ліштвамі. Па фасаду размеркаваны два балконы неакрэсленай прыроды. Па баках парадныя ўваходы з гіпсавымі парталамі, завершанымі трохкутнымі франтонамі.

У розны час у будынку знаходзіліся: фабрычная інспекцыя і штаб 26-й пяхотнай дывізіі (1894), камера судовага следчага другога ўчастка (1895), а пасля першага ўчастка (1903). У доме жыў Аляксандр Турчыновіч (1911). З 1919 у будынку працавала пякарня і цукерня Ошэра Хазана[20].

У доме знаходзіцца крама шлюбнай моды «Грацыя».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 21

№ 21: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Гінзбурга. Пабудаваны ў 1900.

Дэкаратыўная аздоба параднага фасада будынка страчана пры капітальным рамонце. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Застаўся па цэнтры некранутым літы чыгунны балкон.

У 1928 у будынку, магчыма, працавала крама Беньяміна Хасіна[21].

Цяпер у будынку знаходзяцца шлюбны салон «Мадлен», абутковая крама «Абутак».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 23

№ 23: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Макарава. Пабудаваны ў 1909 у стылі эклектыкі.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом. Дэкаратыўная аздоба дома сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўныя міжпаверхавыя і падаконныя паясы прафіляваныя, карніз аздоблены сухарыкамі. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі ліштвамі. Фасад вылучаецца па баках парнымі руставанымі пілястрамі, падкрэсленымі фактурнай тынкоўкай. Па цэнтры фасада размешчаны літы чыгунны балкон. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 25

У 1928 у доме, магчыма, працавала крама Юзафа Рудайцё[22].

Цяпер у доме знаходзіцца крама жаночага адзення «Страказа». Будынак прымыкае да дому № 25.

№ 25: Двухпавярховы будынак. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Маладзежнай. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Шарашэўскага. Год пабудовы — 1885. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Дом № 25 мае на франтоне з боку вуліцы Маладзежнай дату — 1885. Гэта адзіны ў горадзе будынак з падобнай часавай адзнакай, бо практычна ўсе астатнія значныя гарадскія будынкі ў той год згарэлі. Журботная для горада дата стала своеасаблівай вехай, ад якой пачаўся новы адлік часу, пасля якога многія дамы былі адноўлены і ўзводзіліся ўжо больш сучасныя будынкі[23].

Дэкаратыўная аздоба будынка сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Карніз, міжпаверхавы і падаконныя паясы прафіляваны, пры гэтым асабліва вылучаецца прафіляваны хвалісты фрыз. Уваходы і куты будынка падкрэсліваліся пілястрамі. Дэкаратыўная аздоба моцна пацярпела пры капітальным рамонце, зменены канструкцыі балконаў, зменены са стратай дэкора вокны.

Першапачаткова пасля пажару 1885 пляц на гэтым месцы забудаваў Шалома. У доме знаходзіліся: кватэра прыватнага паверанага Бакіноўскага (1903) і агенцтва страхавога таварыства «Якорь» (1910). З 1923 у доме працавала крама Шаломы Сонкіна па продажы дроў для ацяплення дамоў[24].

Цяпер у доме знаходзіцца крама «Оптыка», пасудная лаўка «Фядорына шчасце», шлюбны цэнтр «Проста». Прымыкае да дома № 23.

№ 27: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, кляштар брыгітак, сталярныя майстэрні, псіханеўралагічны дыспансер («псіхушка»).

Касцёл на фота пачатку XX ст.

Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак[25], Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак, Гродна[26] — помнік архітэктуры ранняга барока, (г. зв. любельскага тыпу рэнесансавага касцёла[27]) з элементамі готыкі і адраджэння[28] быў пабудаваны ў 16341642 гадах на вуліцы, забудова якой на той час была драўлянай[29].

Комплекс кляштара брыгітак з касцёлам Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Выгляд з боку праспекта Касманаўтаў

Ансамбль з’яўляецца адной з дамінант горада і ўключае ў сабе касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агарожу з брамай. Ансамбль з’яўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касцёла і кляштара відаць прыметнае адхіленне ад класічных барочных форм. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынфскага ордэра, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры.[30]. У іх невядомы беларускі майстар, атрымаўшы некаторую свабоду ад фундатара, праявіў сваё самабытнае выяўленчае дараванне[31].

На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з’яўляецца адным з найбольш ранніх самабытных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць[32].

У двары комплекса захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыіях гэтай пабудовы знайшлі сваё прамое адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойліцтва.[33].

Дом сувязі справа

№ 29: Пяціпавярховы будынак сучаснай архітэктуры. Вядомы як Дом сувязі. Пабудаваны ў 1968. Аўтары праекта архітэктары Г. Тарасевіч і Л. Вільчко.

Пяціпавярховы вуглавы корпус складанай у плане канфігурацыі, да яго перпендыкулярна прымыкае падоўжанае крыло. Суцэльнае зашкленне на ўсю вышыню вуглавога аб’ёму і мерны рытм вертыкальных лапатак крыла ствараюць выразны кантраст у кампазіцыі галоўнага фасада. Канструкцыйнае рашэнне будынка заснавана на спалучэнні жалезабетоннага каркаса з цаглянымі сценамі, апрацаванымі тынкоўкай з мармуровай крошкай (чырвонага колеру на першым паверсе і шэрага на другім-пятым паверхах). У апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны тынкоўка з каменнай і мармуровай крошкай. Тарцовая сцяна аперацыйнай залы была аформлена шматфігурным гіпсавым рэльефам на тэму працы (скульптар В. Даненкаў), лесвіца ўпрыгожана чаканкай (архітэктар А. Волкаў). У вугле аб’ёма вестыбюль, холы, вялікія 2-светлавыя операцыйныя залы, у крыле — зала міжгародняй тэлефоннай сувязі, крама філатэліі, службовыя і дапаможныя памяшканні. У 1988 да будынка прыбудавана дадатковае крыло[34].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 31

Дом сувязі — тыповы прыклад грамадскіх збудаванняў савецкай архітэктуры 1960-х гг. Абсалютна ідэнтычны будынак існуе ў Запарожжы. У пачатку XX ст. на месцы дома сувязі стаялі камяніцы Восінскага і Стрыйскага[35].

Будынак цалкам займае гродзенскі філіял Белпошты. Над уваходам вісіць лічбавы гадзіннік, які паказвае час, дату і тэмпературу. Прымыкае да дому № 31 і ўтварае з ім адзіны комплекс.

№ 31: Трох- і адзінаццаціпавярховы будынак архітэктуры 1970—1980-х гг.

Будынак пабудаваны ў 1973 па індывідуальнаму праекту (архітэктар В. Бажко). Складаецца з 2 аб’ёмаў (10- і 3-павярховага). У 3-павярховай часткі размешчаны галоўны уваход, вестыбюль, сталовая, актавая зала. У 10-павярховым аб’ёме першапачаткова былі размешчаны вытворчыя памяшканні інстытута, а таксама аб’яднання «Облсельбуд». Будынак цагляны, з папярочнымі апорнымі сценамі. Усе фасады абліцаваны керамічнай пліткай чырвонага і светла-жоўтага колераў[36].

Першапачаткова будаваўся для інстытута «Гроднасельбудпраект», цяпер будынак займаюць адміністрацыйныя і камерцыйныя ўстановы, памяшканні прапануюцца да арэнды. Трохпавярховы будынак займае крама канфіскаваных рэчаў, начны клуб «Калізей-2000», крама «Ваш выбар».

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Фарны (езуітскі) касцёл (вуліцы Карла Маркса, 2). Справа палац Сапегаў. Выгляд з Савецкай плошчы

№ 2:[37] Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў — помнік архітэктуры барока. Пачаў фарміравацца пасля 1622 у цэнтры Гродна, на ўсходнім баку Старога рынку. У комплекс уваходзілі касцёл, стары і новы будынкі калегіума, бібліятэка, аптэка, друкарня, жылыя карпусы і гаспадарчыя пабудовы. Першы езуіцкі «касцёльчык» Пятра і Паўла быў узведзены з дрэва і існаваў з 2-й чвэрці XVII ст. да 1700. Будаўніцтва езуіцкай рэзідэнцыі пачалося пасля 1664, калі яна атрымала статус калегіума, а мураванага касцёла — у 1678 (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы). Першае набажэнства ў касцёле адбылося ў 1700; а асвячэнне ў імя Ксаверыя, на якім прысутнічалі Аўгуст II і рускі цар Пётр I, — у 1705.

Касцёл (з 1783 атрымаў назву фарны) — 3-нефавая крыжова-купальная базіліка(вышыня 53,6 м, у плане 30x60 м). Трансепт і цэнтральны неф маюць аднолькавую вышыню і вышэйшыя за бакавыя нефы. На ветразях сяродкрыжжа ўстаноўлены светлавы барабан, сферычны купал і ліхтар. Па баках паўцыркульнай апсіды прыбудаваны 2 капліцы са сферычнымі купаламі — архангела Міхаіла і Маці Боскай Студэнцкай. [38].

Будынак па адрасе вуліцы Карла Маркса, 4. На дальнем плане касцёл езуітаў
Той жа дом 100 год таму

№ 4: Двухпавярховы будынак. Мае ў плане амаль камкнены контур. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Гараднічанскай.

Частка комплекса былога езуіцкага калегіума. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў канцы XVII ст.

Унутраны дворык Курыі Гродзенскай дыяцэзіі (вуліцы Карла Маркса, 2)

Напачатку XX ст. у доме жыла сям’я Сівіцкіх — дзеда і бабулі Людвікі Войцік (Зоські Верас) (18921991), выдатнай беларускай пісьменніцы. Сама Людвіка, вучылася ў прыватнай гімназіі Баркоўскай (дом № 1), часта наведвала дом і папяровую краму Левандовіча, «якая ляпілася» да паўднёвай сцяны былога езуіцкага касцёла (гэта прыбудова праіснавала да 1960-х гг.). У 19091913 Зоська Верас удзельнічала ў дзейнасці Гарадзенскага кружка беларускай моладзі, які нелегальна дзейнічаў у Горадне да вясны 1914 г. Кіраўніком кружка быў ксёндз Ф. Грынкевіч. Свае ўспаміны пра Горадна пісьменніца апублікавала ў кнізе «Краю мой — Нёман» (1986)[13].

У верасні 1931 тут быў адчынены кінатэатр «Swiatowid». У самым пачатку 1935 «Swiatowid» мадэрнізуецца, ён стаў гукавым і змяніў назву на «Zosierika» I. Лукашэвіча і Л. Маціеўскай, а ўжо з 26 красавіка ён стаў называцца «Lux»[39]. У 1937 адбылася чарговая змена назвы, у гэты раз на «Gelios» (які, магчыма, яшчэ нейкі час называўся «Gloria»). З канца 1939 кінатэатр меў назву «КИМ». З кастрычніка 1944 і да сярэдзіны 1960-х у будынку знаходзіўся клуб чыгуначнікаў, пасля да 1975 — клуб будаўнікоў[40]. У 1991 па заказу А. І. Дубка (у той час старшыня калгасу «Прагрэс», а затым старшыня Гарадзенскага аблвыканкама) была праведзена рэстаўрацыя гэтага аб’екта (па праекту архітэктара В. Барсукова) з мэтай стварэння там комплексу гасцінага двара[13].

У 1999—2001 гадах праведзена рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў пад Курыю Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы[41], якая цяпер займае ўвесь будынак. Пры Курыі знаходзіцца крама рэлігійнай літаратуры.

Справа дом па вуліцы Карла Маркса, 6. Пачатак XX ст.
Дом па вуліцы Карла Маркса, 6.

№ 6: Двухпавярховы будынак вядомы як «Дом Цырлі Булькаўштэйн». Гісторыка-культурная каштоўнасць. Год пабудовы — 1873.

Перабудаваны пасля пажару 1885 г. (магчыма, што дом быў поўнасцю пабудаваны Юдэлем Салавейчыкам). Дэкаратыўная аздоба атынкаванага цаглянага дома сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Дэкаратыўная аздоба моцна пацярпела пры капітальным рамонце, засталіся рэшткі пілястраў, відазмененыя балконы, якія першапачаткова былі літыя і чыгунныя. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

У будынку ў розны час мясціліся: кватэра прыватнага паверанага С. Паўловіча (1915), цырульня М. Готкіна, рэстаран С. Дымента (1926), магчыма, працавала малочная крама А. Розы (1928). Пасля 1945 у будынку размяшчалася крама № 11 «Горпищепромторга», у лістападзе 1958 адчынена крама падпісных выданняў, у 1970 — пераплётная майстэрня, а ў 1982 — крама ўцэненых тавараў[14].

Цяпер у будынку знаходзяцца крама «Серпанцін», мэблевая крама «Інтэр’ер».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 8.

№ 8: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як «дом Кауфмана».

Пабудаваны ў другой палове XIX ст. у стылі эклектыкі. Магчыма, у гэтым будынку на ўзроўні першага паверху і падвалаў знаходзіцца старэйшы будынак. Гаспадар дома, Кауфман, быў вольнапрактыкуючым зубным урачом. У 1915 у доме працавалі: вольнапрактыкуючыя урачы Б. Рып і Хвіляніцкі, акушэрка Цяпліцкая і агенцтва Расійскага транспартнага і страхавога таварыства. У сярэдзіне 1920-х гг. дом належаў Фрэйдзе Кабак, у доме працавала ювелірная майстэрня А. Зыскевіча (магчыма, мясцілася пякарня Фрэйды Волікавай). У снежні 1944 будынак займалі кінарамонтныя майстэрні. У 1946 у доме адчынілася камерцыйная хлебная крама. У 1956 у будынку працавала крама Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры «Облкультремснаб»[42].

Цяпер у будынку знаходзяцца ювелірная крама «Алмаз-холдынг», хуткі рамонт ювелірных вырабаў.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 10

№ 10: Двухпавярховы будынак з аднапавярховай прыбудовай. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Борэра. Дом пабудаваны ў другой палове XIX ст.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба параднага фасада будынка страчана падчас капітальнага рамонта. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены сандрыкамі.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 12

Дом у розны час быў уласнасцю Хіршы Борэра, Прусака і інш. У 1911 тут жыў урач Шмуіл Каган. У 1960-я гады ў будынку дзейнічаў пнеўматычны цір[15]. У 1986 адчынілася крама па продажу матэрыялаў для тэхнічнай творчасці і некандыцыйных вырабаў «Зрабі сам» [43].

Цяпер у будынку знаходзіцца Кальянная № 4.

№ 12: Двухпавярховы будынак. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Сацыялістычнай. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Канстанціна Тарасевіча. Пабудаваны ў 1890, 1900 гг. у стылі эклектыкі. Пасля капітальных рамонтаў былі страчаны шматлікія архітэктурныя дэталі.

Тут працавалі: аптэчная крама Вайса (1915), цырульня «Felix» (1926), піўная і цукерня Юдэсы Чарняхоўскай (1928)[18].

Цяпер у доме месціцца крама жаночай бялізны «Мілавіца».

Забудова вуліцы Карал Маркса пачатку XX ст. Справа дом № 14
Дом па вуліцы Карла Маркса, 14

№ 14: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Аўсея Валуна. Год пабудовы — 1898.

Доўгі двухпавярховы атынкаваны цагляны дом мае ў плане форму літары «І». Карніз, дэкаратыўныя міжпаверхавы і падаконны паясы дома прафіляваны. Па цэнтры будынка размешчаны аркавы праезд і прыступкавы франтон. Па фасаду размеркаваны тры літых чыгунных балконы, якія захаваліся часткова. На бакавым фасадзе — пазначана дата пабудовы «1898». Ранейшая частка будынка, якая ўвайшла ў комплекс, вылучана пілястрамі. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

У розны час у доме працавалі: страхавое таварыства «Якорь» (1903); агенцтва страхавання — кампанія «Надежда» (1915), атэль «Ковенский» (1915). У 1928 у доме знаходзілася мясная крама Ісака Крупніка і цырульня Лазара Чорнага[18].

Цяпер цалкам жылы дом.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 16
Дом па вуліцы Карла Маркса, 16а

№ 16: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Абрама і Перлы Крусподзінаў , дом Башы Капельмана. Пабудаваны ў 1875.

Комплекс двухпавярховых атынкаваных цагляных пабудоў. Фасадны дом зроблены ў сучасным стылі, дэкаратыўная аздоба астатніх дамоў страчана пры капітальным рамонце.

Перпендыкулярна фасаднаму дому, знаходзіцца дом з нумарам 16а, вядомы як дом Бала. Год пабудовы будынка 1875, 1888. Дом нейкі час належаў Крынскаму, у ім працавалі: вольнапрактыкуючыя ўрачы Хазановіч (1894) зубны ўрач Анцулевіч (1903). Магчыма, у 1915 тут жыў вольнапрактыкуючы зубны ўрач Троп-Крынскі[19].

Цяпер у будынку знаходзіцца крама жаночага адзення «Эмануэль».

Дом па вуліцы Карла Маркса, 18

№ 18: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Сапачынскага . Пабудаваны ў 1888.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба параднага фасада будынка страчана па капітальным рамонце. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі. Застаўся па цэнтры некранутым літы чыгунны балкон. Злева размешчаны аркавы праезд. У 1928 тут, магчыма, працавала мясная крама Гольды Таповай. У 1926 — упраўленне водачнай фабрыкі «Strubnіtca»[19].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 20

№ 20: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Тропа. Першапачатковы будынак пабудаваны да 1886. Цалкам перароблены пасля рэканструкцыі ў 2005.

На месцы першапачатковага дома пабудаваны псеўдаэклектычны будынак, які не захаваў архітэктурных рыс свайго папярэдніка. Арыгінальны будынак належаў спачатку Ёселю Тропу, пазней — Ідзе Троп. Участак быў вельмі вузкі, таму будаўніцтва вялося ўглыб двара. Тут знаходзіліся штаб 104-га пяхотнага Усцюжскага палка (1894) і прыходскае вучылішча, а пры ім — жаночая семінарыя (1911). З 1919 у доме працавала спажывецкая крама Беньяміна Хасіна. Па дадзеных на 1923, фасад, што выходзіў на вуліцу, меў два паверхі і мансарду, у ім, апрача кватэр, размяшчаліся шавецкая і кравецкая майстэрні. Паміж 1930 і 1932 дом быў выкуплены Н. Старавольскім і перабудаваны пад патрэбы фабрыкі веласіпедаў і матацыклаў Стравольскіх «Нёман»[13]. Пасля перабудовы будынак набыў выразныя рысы канструктывізму і, нягледзячы на перабудовы савецкага часу, захоўваў рысы гэтак званага «гдыньскага стылю»[21].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 22

№ 22: Трохпавярховы будынак. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Маладзёжнай Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Бартноўскага. Пабудаваны ў 1870, па іншым звесткам паміж 1870 і 1885.

Першапачаткова быў пабудаваны двухпавярховы, атынкаваны цагляны дом. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Па цэнтры дома месца былога параднага ўвахода вылучана пілястрамі, куты будынка таксама падкрэслены руставанымі пілястрамі. На вокнах захаваліся рэшткі сандрыкаў, замкоў і падаконных ліштваў. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі. Дэкаратыўная выразнасць дома карэнным чынам змянілася пры перабудове і неахайнай эксплуатацыі.

Паводле дадзеных за 1680, на гэтым месцы знаходзіліся два драўляныя дамы, якія належалі гродзенскім брыгіткам. У другой палове XVIII ст. на ўчастку знаходзіўся доўгі драўляны будынак тарцом да вуліцы. У 1866 участак яшчэ не быў забудаваны. У 1886 дом быў запісаны як двухпавярховы дом спадкаемцаў Бартноўскага. Прыкладна ў 1889 будынак быў капітальна адрамантаваны ў сувязі з пракладкай новай вуліцы. У 19101915 дом належаў М. Бартноўскаму і быў двухпавярховым з мансардай. У двары будынка знаходзіўся каменны двухпавярховы флігель. У 1903 у доме знаходзілася кватэра судовага прыстава пры міравым сходзе Яблонскага, а ў 1915 — прыватнага паверанага Лінке. У 1928 у якасці гаспадара ўпамінаецца Ася Дварэцкая. Тут былі крама Лейкі (Лейбы) Залішанскага і цырульня Казіміра Чучаля. У пачатку 1928 тут знаходзілася сядзіба Беларускай нацыянальнай радыкальнай партыі. У лютым 1972 гарвыканкамам было прынята рашэнне аб капітальнай перабудове дома «з выраўноўваннем мансарды да ўроўню 3-га паверха». У 2006 будынак выведзены з жылога фонда і знаходзіцца пад пагрозай разбурэння[44]. Цяпер будынак таксама не эксплуатуецца.

.. і пасля рэканструкцыі 2016 года.
Будынак па адрасе вуліцы Карла Маркса, 24 да рэканструкцыі..

№ 24: Двухпавярховы будынак з мансардай[45]. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Маладзёжнай. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Міхальскага. Год пабудовы — 1889.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 26

Да рэканструкцыі 2016 года будынак ўяўляў сабой аднапавярховы атынкаваны цагляны дом без асаблівых мастацкіх якасцей. Верагодна, уключае муры брыгіцкай карчмы XVIII ст. У будынку ў 1961 знаходзіўся абласны процітуберкулёзны дыспансер, у 1982 — інтэрнат медвучылішча. Зімой 2010 пад ціскам снегу абрынуўся дах будынка. Раней прыкладна тут стаяў дом Каміліі Гладко, якая пазней выйшла замуж за расіяніна Міхальскага. У гэтым доме ў 18571858 жыла Эліза Ажэшка. Будучая пісьменніца разам з маці займала памяшканне з дзевяці пакояў і з вялікім салонам[46]. У 2016 годзе пасля рэканструкцыі будынак набыў другі паверх.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 28
Дом па вуліцы Карла Маркса, 28а

Цяпер будынак знаходзіцца ў стане капітальнага рамонту.

№ 26: Аднапавярховы драўляны будынак. Будынак займае Каталіцкая сямейная кансультацыя.

№ 28: Аднапавярховы будынак. Будынак займае цырульня «Мара». Прымыкае да дома № 30.

№ 28а: Аднапавярховы будынак. Займае крама камісійнага адзення «Еўракоміс».

№ 28/3: Двухпавярховы будынак, знаходзіцца ў глыбіне вуліцы. Цалкам жылы дом.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 28/3
Дом па вуліцы Карла Маркса, 30

№ 30: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Емяльянавых, дом Бурсавых. Пабудаваны ў 1886, капрамонт — у 1976.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба парадных фасадаў будынка страчана падчас капітальнага рамонту. Спачатку будынак быў аднапавярховым, з мезанінам і належаў жонцы калежскага саветніка Ф. Емяльянавай. На 1894 тут знаходзілася камера судовага следчага па важных справах 1-га участка. У 1912 дом набыў багаты селянін Антон Бурса, які надбудаваў другі паверх. Да 1935 пакоі здаваліся ў наём. У пасляваенныя гады ў доме былі жылыя памяшканні[47].

Цяпер у будынку знаходзіцца аптэка № 6. Прымыкае да дома № 28.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 32

№ 32: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Жамайцеля. Пабудаваны ў канцы XIX ст[48], па іншай інфармацыі — у 1876, капрамонт зроблены ў 1986. Прымыкае да дома № 34.

Касцёл брыгітак. Справа — забудова вуліцы Карла Маркса, дамы 32 і 34

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз, дэкаратыўныя міжпаверхавы і падаконныя паясы прафіляваны. Вокны аздоблены падаконнымі ліштвамі з сандрыкамі на другім паверсе. Фасад вылучаецца па баках літымі чыгуннымі балконамі. Будынак аздоблены рытмам пілястраў. Захавалася паўцыркульная тэраса з балюстрадай на дваровым фасадзе. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Дом быў пабудаваны палкоўнікам Паўлам Жамайцелем. Гаспадар займаў верхні паверх будынка, а чатыры кватэры ўнізе здаваў наймальнікам. На 1911 тут знаходзілася кватэра судовага прыстава пры акружным судзе Рафаловіча. На 1924 агульная колькасць жыльцоў дома складала дваццаць шэсць чалавек[49].

Цяпер цалкам жылы дом.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 34

№ 34: Двухпавярховы будынак з аркай. Г-падобны у плане будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Дышкі, дом Шагідзевіча, дом Шошы Браўна. Пабудаваны ў 1880[50]. Прымыкае да дамоў № 32, № 34а і № 36.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўныя міжпаверхавы і падаконныя паясы прафіляваны, карніз упрыгожаны сухарыкамі. Вокны аздоблены падаконнымі ліштвамі з замкамі. Сцены другога паверха і пілястры першага пакрыты рустам. Фасад вылучаецца па баках літымі чыгуннымі балконамі. Па цэнтры аркавы праезд падкрэслены атыкам і, як куты будынка, пілястрамі з фактурнай тынкоўкай. Захаваліся філёнгавыя дзверы параднага ўвахода і драўляныя рэшткі брамы. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 34а

Першапачатковы гаспадар камяніцы, дамаўласнік Сендар Дышка валодаў яшчэ некалькімі будынкамі ў горадзе, якія здаваў наймальнікам. Пасля пабудовы новага дома побач (№ 36) С. Дышка пераязджае разам з сям’ёй туды. У 1946 у доме знаходзілася Гродзенская сплаўная кантора[49].

Цалкам жылы дом.

№ 34А: Двухпавярховы будынак. Былы флігель з мансардаю дома № 34. Знаходзіцца ў глыбіні вуліцы. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў 1860. Прымыкае да дому № 34.

Цалкам жылы дом.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 36
Дом па вуліцы Карла Маркса, 36/1

№ 36: Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў 1900. Вядомы як дом Дышкі. Прымыкае да дому № 34 і № 36/1.

Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўныя міжпаверхавы і падаконныя паясы прафіляваны, карніз упрыгожаны сухарыкамі. Вокны аздоблены падаконнымі ліштвамі. Фасад вылучаецца па баках руставанымі імітацыямі рызалітаў, падкрэсленых пілястрамі з фактурнай тынкоўкай. Па цэнтры першапачаткова літы чыгунны балкон, будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.

У студзені 1969 жыхары з першага паверха былі пераселены, і тут, пасля рэканструкцыі, адкрылася цырульня[49].

Цяпер у доме знаходзіцца крама «ЭлСіГруп».

№ 36/1: Двухпавярховы будынак. Быў пабудаваны ў пачатку 2000-ых гг. Прымыкае да дому № 36.

У будынку месціцца стаматалогія.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 38а

№ 38а: Двухпавярховы будынак. Месціцца ў глыбіні вуліцы. Вядомы як дом Ёселя Хасіда. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў 1900 у стылі эклектыкі.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 40

Двухпавярховы, першапачаткова не атынкаваны, з жоўтай цэглы дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі, падаконнымі цаглянымі ліштвамі, фасад аздоблены пілястрамі з рустам.

Згодна з планам Гродна 1780—1783 гг. на гэтым месцы знаходзіўся «пляц Маркевіча» (хутчэй за ўсё плац Ігната Мацкевіча). Да канца 1870-х гг. на месцы дома не было ніякай забудовы[51].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 40а

Цяпер цалкам жылы дом.

№ 40: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Першы паверх цагляны, другі — драўляны. Вядомы як дом Лісоўскага. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў 1870.

У 1982 у доме знаходзіўся філіял камісійнай крамы.

Цяпер цалкам жылы дом.

Дом па вуліцы Карла Маркса, 40/1
Дом па вуліцы Карла Маркса, 42

№ 40а: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Дар’і Івановай. Год пабудовы — 1870.

Цалкам жылы дом.

№ 40/1: Аднапавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Казлоўскага. Пабудаваны ў 1932.

Будынак займаюць прадстаўніцтва «ТАСК» у Гродне, шлюбная галерэя «Міс Вегас».

№ 42: Двухпавярховы будынак. Месціцца ў глыбіні вуліцы. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Якава Шварца. Год пабудовы — 1888.

У 1903 у будычку знаходзілася аптэчная крама Багдановіча. У 1915 тут упамінаюцца ўжо дзве аптэчныя крамы — Багдановіча і Шварца. У 1926 у доме мясціўся рэстаран А. Шацілы[51].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 44

Цяпер у будынку знаходзіцца салон кухоннай тэхнікі «Гефест».

№ 44: Арыгінальны будынак з сучаснай архітэктурай у выглядзе палаца з круглай вежай. Пабудаваны ў 2008 годзе (архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная)[52].

У доме, які меў адрас Карла Маркса № 44 у лістападзе 1945 адкрылася майстэрня па рамонту гадзіннікаў Горбыткамбіната. Будынак быў знесены на пачатку 1970-х гг. у сувязі з першым пашырэннем развязкі вуліц Карла Маркса — Кірава — Будзённага.

У доме знаходзяцца Дэльта Банк, агенцтва нерухомасці «Фірма 2К і К», пункт продажу і абслуговання «А1», салон-крама бытавой технікі «Атлант».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Рух транспарта[правіць | правіць зыходнік]

Рух транспарту па вуліцы аднабаковы двухпалосны з боку Савецкай плошчы ў бок праспекта Касманаўтаў. Маецца тры светлафоры: на пачатку вуліцы ля Савецкай плошчы, на скрыжаванні з вуліцай Сацыялістычнай, у канцы вуліцы каля Дома сувязі.

Паркоўка[правіць | правіць зыходнік]

Забаронена на ўсім працягу вуліцы.

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца з’яўляецца асноўнай транспартнай артэрыяй горада, практычна ўвесь грамадскі транспарт, што рухаецца праз цэнтр горада, ідзе па вуліцы. Маецца прыпынак каля Дома сувязі для транспарту, што ідзе ў бок праспекта Касманаўтаў, і прыпынак на вуліцы Маладзежнай для транспарту, што ідзе ў бок Савецкай плошчы.

Зноскі

  1. Расклад руху тралейбусаў
  2. Расклад руху аўтобусаў
  3. Сайт Белпошты Архівавана 31 кастрычніка 2013.
  4. а б в г Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня.. — Вроцлаў-Гродна: Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulszynskiego, 2008. — С. 168. — 383 с. — ISBN 978-83-89185-68-6.
  5. Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 212-213. — 370 с. — (Гарадзенская бібліятэка). — ISBN 978-83-61617-85-3.
  6. Редкол.
    И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. Гродно. Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.. — Мінск: БелСЭ, 1989. — С. 258-259. — 438 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  7. Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 213. — 370 с. — (Гарадзенская бібліятэка). — ISBN 978-83-61617-85-3.
  8. Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 213. — 370 с. — (Гарадзенская бібліятэка). — ISBN 978-83-61617-85-3.
  9. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 258-259 с. — ([12] л. ил.: ил).
  10. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 212. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  11. Гродненская кунсткамера открыта пока только для избранных Архівавана 5 сакавіка 2016.
  12. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 215-216. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  13. а б в г д Королевский город Гродно, путеводитель, Рифтур, 2008, А. Семенчук и др., с. 48
  14. а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 216. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  15. а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 217. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  16. И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл.. — Минск: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 438 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  17. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 217-218. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  18. а б в Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 218. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  19. а б в Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 219. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  20. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 219-220. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  21. а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 220. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  22. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 221-222. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  23. Королевский город Гродно, путеводитель, Рифтур, 2008, А. Семенчук и др., с. 48-49
  24. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 223. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  25. А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2000. — С. 45..
  26. www.catholic.by
  27. Памяць. — Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1999. — Т. Гродна. — С. 96. — ISBN 985-11-0147-8..
  28. Кишик Ю. Н. Градостроительная культура Гродно. — Мн: Белорусская наука, 2007. — С. 130. — 303 с. — ISBN 978-985-08-0830-1..
  29. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  30. Чантурия В.А., Чантурия Ю.В. Памятники и памятные места Беларуси. — Смоленск: Русич, 2007. — С. 231. — 416 с. — ISBN 978-5-8138-0792-3.
  31. Кудряшов В. И. Гродно. — М.: Государственное издательство литературы по строительству, архитектуре и строительным материалам, 1960. — С. 58. — 127 с..
  32. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 100. — 287 с. — ISBN 985-04-0499-X.
  33. Чантурия В.А. Архитектурные памятники Гродно. — "Полымя". — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 11. — 31 с..
  34. И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл.. — Минск: БелСЭ, 1989. — С. 330-331. — 438 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  35. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 225. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  36. И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл.. — Минск: БелСЭ, 1989. — С. 193. — 438 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  37. У некаторых крыніцах пад № 2 падаецца № 4
  38. Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. давед.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — С. 176-177. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  39. В.Саяпин, Т.Касатая. Гродно: театр,кино, цирк. — Гродно: ООО «ЮрСаПринт», 2011. — С. 34. — 76 с. — («Нгопо Гродно»). — ISBN 978-985-90194-3-6.
  40. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 215. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  41. Шимбарецкий Олег Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  42. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 216-217. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  43. И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл.. — Минск: БелСЭ, 1989. — С. 352. — 438 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  44. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 221. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  45. Стаў пасля рэканструкцыі, праведзенай у 2016 годзе
  46. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 222. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  47. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 225-226. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  48. Згодна з шыльдаю Мінкульта
  49. а б в Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 226. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  50. Дата пабудовы прыведзена згодна з дадзенымі Гродзенскага БТІ. Магчыма, што дом быў пабудаваны раней.
  51. а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 227. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  52. Штен Александр Адамович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]