Вуліца Каруся Каганца (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Каруся Каганца Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Ленінскі |
| Працягласць | каля 480 м |
| Электрычка | Лошыца |
| Аўтобусныя маршруты | 65, 124 |
| Паштовы індэкс | 220067[1] |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Вуліца Каруся Каганца — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2004 годзе ў гонар беларускага паэта, драматурга, публіцыста i мастака Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага)[2].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі, ідзе на ўсход, згортваючы затым на паўночны ўсход, заканчваецца тупіком. Перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцы Паўла Шпілеўскага. Пасля перасячэння з вуліцай Язэпа Драздовіча становіцца пешаходнай.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У канцы вуліцы знаходзіцца Лошыцкі яр з помнікам Ахвярам бальшавіцкага тэрору.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Улица Каруся Каганца на geodzen.com