Перайсці да зместу

Вуліца Кохту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Кохту
Талін
эст.: Kohtu tänav
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Ко́хту (эст.: Kohtu tänav) — вуліца ў гістарычным раёне Стары горад Таліна, на Вышгарадзе, ад плошчы Кірыку. Працягласць — 146 метраў. Сваю назву вуліца атрымала ў гонар Вярхоўнага суда Эстоніі, які размяшчаўся ў Доме эстляндскага рыцарства ў 1882 годзе.

  • д. 2 — былы асабняк Толі, будынак пабудаваны ў 1798 годзе, цяпер — Венгерскі інстытут (Balassi Institute)
  • д. 4 — былы асабняк Ікскюля, цяпер — Пасольства Фінляндыі.
  • д. 6 — былы палац Унгерн-Штэрнберга, цяпер — Эстонская акадэмія навук (1865 год, архітэктар Марцін Гропіус)
  • д. 8 — былы асабняк Каульбарса, цяпер — рэзідэнцыя Канцлера юстыцыі (1809—1814, архітэктары К. Энгель (?) і С. І. Еніхен)
  • д. 10 — Пасольства Партугаліі.