Перайсці да зместу

Вуліца Лазо (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Лазо
Мінск
Фатаграфія
Дом па адрасе Лазо-6/Сядова-1
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Працягласць 795 м[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
Назва ў гонар Сяргей Рыгоравіч Лазо
на Яндэкс.Картах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Лазо — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа імем расійскага рэвалюцыянера Сяргея Лазо ў 1948 годзе[1]. Звязвае Адэскую вуліцу з Партызанскім праспектам каля палаца культуры МАЗ.

№ 12, корпус Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, бакавы фасад ад вуліцы Арджанікідзэ.
  • № 4 — Інтэрнат № 2 МАЗа, на будынку ў 1987 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка Сяргею Лазо[1].
  • № 6 — 3-павярховы жылы цагляны дом з гандлёвым памяшканнем ў частцы 1-га паверху (1950-я), станам на 2022 год, гандлёвае памяшканне падзелена на часткі, некаторыя з іх выкарыстоўваюцца як офісы
  • № 8, 10 — 3-павярховыя цагляныя жылыя дамы (1950-я)
  • № 12 — Дом піянераў (1950-я), станам на 2022 год, быў адным з карпусоў Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта.
  1. 1 2 3 Улица Лазо(нявызн.). Администрация Заводского района г. Минск. Праверана 9 жніўня 2026.