Вуліца Леніна (Кобрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Леніна
Кобрын
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць 3,5 км
Ранейшыя назвы Бабруйская, Пілсудскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Леніна (руск.: улица Ленина) — адна з галоўных вуліц Кобрына. Праходзіць ад плошчы Леніна да паўночна-ўсходняй граніцы горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова вуліца называлася Бабруйскай, па горадзе Бабруйска. Вуліца ўзнікла пры пракладцы ў сярэдзіне XIX стагоддзя (скончана ў 1846 годзе) шаша Масква-Варшава. У польскі перыяд да 1939 года называлася вуліцай Пілсудскага, у гонар польскага ваеннага і палітычнага дзеяч. З уключэннем Кобрына ў склад БССР стала называцца вуліцай Леніна[1]. Пачатак вуліцы, ад плошчы Леніна да плошчы Свабоды, быў, як і сама плошча Леніна, пабудаваны толькі ў 1950-я гады. Сучасны мост цераз Мухавец таксама пабудаваны пасля вайны, старыя драўляныя масты на гэтым месцы гарэлі ў час войнаў у 1915, 1939 і 1944 гадах[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана за паўднёвага захаду на паўночны усход. Пачынаецца ад плошчы Леніна як працяг вуліцы Пушкіна, перасякае Савецкую вуліцу, далей да яе з усходу прымыкае плошча Свабоды, а з захаду — вуліцы Матросава і 17 верасня, праходзіць па мосце цераз Мухавец, за ракой да яе прымыкаюць з захаду вуліцы Пралетарская і Прывакзальная, а таксама драбнейшых вуліц і завулкаў. Вуліца сканчаецца на граніцы горада, пераходзячы ў аўтадарогу Р2. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Леніна.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А. М. Мартынаў. Вуліцы і плошчы Кобрына: гісторыя і сучаснасць. Турыстычны Кобрын. Праверана 25 красавіка 2019.
  2. Мартынаў А. М.. Вуліца, якаючы носіць імя Леніна . Турыстычны Кобрын. Праверана 26 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]