Вуліца Лермантава (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Лермантава
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Горная, Базыльянская

Вуліца Лермантава — вуліца ў Гродне.

У XIX стагоддзі тэрыторыя, якая размяшчалася па другі бок ракі Гараднічанкі, мела назву Загарадная слабада. Гістарычная назва вуліцы — Горная, у 1930-я гады перайменавана ў Базыльянскую[1].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Максіма Горкага як працяг вуліцы Міцкевіча, перасякае Віленскі завулак, далей да вуліцы прымыкаюць Мядовая, Гарбарская, Віленская, Чкалава, Цагляная, завяршаецца кольцам на скрыжаванні з вуліцай Палявой, перад галоўным ўваходам у Каложскі парк.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Будынак абласнога аграпрамысловага комплексу
  • № 2 — будынак абласнога аграпрамысловага комплексу (1985; архітэктары М. Жучко, Н. Скачкова, Л. Баланюк)[2].
  • № 8 — двухпавярховы цагляны будынак, квадратны ў плане, з калонамі на ўваходнай групе. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Былая сядзіба корпуса аховы памежжа. У 1960-х гадах жыў дзеяч ТБШ Марцінчык.[3] У 2019 годзе там заставалася адна жылая кватэра. [4] Пасля рамонту з 2019 размяшчаецца інтэрнат для выхаванцаў футбольнага клуба «Нёман».[5]
  • № 25 — прыватны музей гісторыі і побыту горада Гродна.
  • № 31 — аднапавярховы драўляны будынак, П-падобны ў плане. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных, у 1926 ці 1928 гадах). Першапачаткова размяшчалася сярэдняя гарадская школа № 8 ("усэмка")[6]. З пачаткам вайны ў 1939 г. большасць гродзенцаў працягвала працаваць ужо ў беларускай школе. У час нямецкай акупацыі размясцілася казарма для жандармерыі.[7] У 1945 годзе размясцілася фармацэўтычная і фельчарска-акушэрская школы. З 1950 году тут працавалі школы № 3 і № 4. Неўзабаве была перапрафіліравана пад дапаможную школу № 4 для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.[6] Пазней стала дапаможнай школай № 1. Пасля пажару ў 2017 годзе частка будынка была пашкоджана, а вучняў перавялі на вуліцу Дзяржынскага ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку.[8] Будынак прадалі з аўкцыёна ў канцы 2020 года[9], у 2021 годзе пачалі рамонтныя працы. У час рамонту захавалі гістарычны выгляд будынка, змяніўся дызайн уваходнай групы[10]. Зараз у будынку размяшчаецца прыватная школа "Тэрыторыя поспеху".
  • № 33 — аднапавярховы, драўляны, квадратны ў плане будынак. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных у 1926 ці 1928 гадах).[6] Першапачаткова - дом дырэктара школы ў будынку № 31. Будынак прадалі асобна ў 2020 годзе прыватнай будаўнічай фірме пад офіс.[9] У час рамонту характэрныя драўляныя калоны ўваходнай групы замянілі на цагляныя. Частку задняга фасада абклалі газасілікатнымі блокамі.[11]

Зноскі

  1. Тропы. Улицы Лермонтова — Чкалова. 21.03.2017 Архівавана 29 студзеня 2021.
  2. Агропромышленный комплекс областной // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  3. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Уроцлаў: Уроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. — ISBN ISBN 978-93-61617-77-8.
  4. HL. Стары дом на Лермантава пераробяць пад інтэрнат для футбалістаў . Hrodna.life - навіны Гродна (27 чэрвеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  5. КОНДРАТЬЕВА, Татьяна. В Гродно открыли общежитие для молодых футболистов (руск.). www.sb.by (13 верасня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  6. а б в Міжваенны будынак школы на Лермантава прадаюць за 733 тысяч долараў . Hrodna.life - навіны Гродна (26 чэрвеня 2018). Праверана 29 лютага 2024.
  7. Успаміны сталай гродзенкі: як немцы ў час вайны "пазнаёмілі" са школай на Лермантава . Hrodna.life - навіны Гродна (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Кулевіч, Руслан. У драўляныя будынкі на Лермантава школа не вернецца: яна пераязджае на Дзяржынскага . Hrodna.life - навіны Гродна (15 чэрвеня 2017). Праверана 29 лютага 2024.
  9. а б Кулевіч, Руслан. В Гродно продали здание одной из старейших школ города (руск.). Hrodna.life - новости Гродно (30 снежня 2020). Праверана 29 лютага 2024.
  10. Urban Hrodna - городская среда Гродно. Telegram. Праверана 29 лютага 2024.
  11. Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва "ўсэмцы" на Лермантава і што там плануюць . Hrodna.life - навіны Гродна (5 лютага 2022). Праверана 29 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]