Вуліца Мазурава (Гомель)
Выгляд
| Мазурава Вуліца Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Цэнтральны |
| Працягласць |
|
| Тралейбусныя маршруты | 9, 16, 21, 23, 24, 25, 27 |
| Аўтобусныя маршруты | 5, 17, 18, 20, 33, 34, 36а, 45 |
| Назва ў гонар | Кірыл Трафімавіч Мазураў |
| Паштовы індэкс | 246006 і 246053 |
Вуліца Мазурава — адна з галоўных вуліц Цэнтральнага раёна Гомеля. Названа ў гонар савецкага дзеяча Кірыла Мазурава.[1]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Хатаевіча, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Каменшчыкава і Агарэнкі (картаграфічны працяг вуліцы).
Вуліца забудавана жылымі (5-16 павярховымі) дамамі і камерцыйнымі пабудовамі.
Паўночная частка вуліца размешчана ўздоўж азёр Бурае балота (з цотнага боку) і Валатаўское (з няцотнага боку).
На вуліцы размешчаны
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельская цэнтральная гарадская клінічная паліклініка
- Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая клінічная паліклініка
- Яслі-сад № 18
- Сярэдняя школа № 72
- Дзіцячы сад № 100
- Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе
- Гомельскі лядовы палац
- Палац водных відаў спорту
- Буйныя магазіны «АЛМІ», «Green», «ВЕСТА»
- аддзяленне Беларусбанка
- аддзяленне № 6 РУП «Белпошта»
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Усходні абход
- бульвар Газеты Гомельская праўда
- вуліца Галавацкага
- вуліца Кожара
- вуліца Ц. С. Барадзіна
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мазуров, Кирилл Трофимович (руск.). street.gomelhistory.by (12 лістапада 2013). Праверана 9 сакавіка 2025.