Вуліца Максіма Багдановіча (Полацк)
| Вуліца Максіма Багдановіча Полацк | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Горад | Полацк |
| Раён | Аэрадром, Запалоцце |
| Працягласць | 2800 м |
| Назва ў гонар | Максім Багдановіч |
| Паштовы індэкс | 211413 |
| Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вуліца Максіма Багдановіча (трансліт.: Vulica Maksima Bahdanoviča, руск.: Улица Максима Богдановича) — вуліца ў Полацку ў мясцовасцях Аэрадром і Запалоцце.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Жылая забудова вуліцы шматкватэрная, панэльная і цагляная пераменнай вышыннасці, у асноўным у 9 паверхаў.
Пралягае вуліца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Зыгіна праз мясцовасці Аэрадром і Запалоцце, Новы мост цераз Дзвіну і вёску Экімань-2 да кальцавога скрыжавання з вуліцай Петруся Броўкі.
Праезная частка вуліцы налічвае ад 2 да 6 палос для руху, у тым ліку выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту, які тут прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і маршрутнымі таксі.
Вуліца з’яўляецца часткай аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расійскай Федэрацыі).
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Супермаркет «Green»
- Крамы «Еўраопт», «Хіт» і інш.
- Аптэкі
- Энергазбыт
- Экіманскія могілкі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх