Вуліца Максіма Горкага (Гродна)
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на час да 2021 года, пасля частка вуліца перайменавана ў вуліцу Мітрапаліта Філарэта |
Вуліца Максіма Горкага Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
![]() |
Вуліца Максіма Горкага — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Гродна.
З’яўляецца галоўнай магістраллю паўночна-заходняга планіровачнага раёна, якая звязвае яго з цэнтрам горада, і часткай агульнагарадскога дыяметра, што перасякае горад з поўначы на поўдзень. Арганізацыйна ўплывае на планіровачную структуру і характар забудовы ўсяго горада. Пачала фармавацца ў 2-й палове XIX ст., да 1940 г. называлася Гарадніцкай заставай.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
На ўчастку паміж плошчай Леніна і вуліцай Астроўскага захавалася забудова канца XIX ст. — 1930-х гадоў. Дом № 2 (былы палац адміністратара) уваходзіў у ансамбль Гарадніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вуліца пашыраная і набыла далейшае развіццё. Значную ролю ў фармаванні дойлідска-мастацкага аблічча адыгрываюць групы 5—12-павярховых жылых дамоў з убудаванымі і прыбудаванымі двухпавярховымі прадпрыемствамі абслугоўвання і гандлю (архітэктары В. Давыдзёнак, М. Жучко, В. Клепікаў, I. Мазнічка, М. Чуйко), галоўны корпус медыцынскага інстытута (архітэктар Л. Вільчко), будынкі аграпрамысловага комплексу (1985 г., архітэктары М. Жучко, Н. Скачкова, Л. Баланюк), фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юбілейны» (1983 г., архітэктары В. Давыдзёнак, А. Сарокін), гатэль «Беларусь» (архітэктар Л. Вільчко), Дом тэхнікі, Дом «Саюздрука» (1981 г., архітэктар В. Давыдзёнак) і прылеглыя мікрараёны № 1, Пярэселка-4, Фарты-2, і інш. У канцы вуліцы размешчаны прадпрыемствы паўночнага прамысловага вузлу.
- № 1 — (3 аб’екты). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Е000002
- № 2/2, 2, 2а — былы палац адміністратара з двума флігелямі (канец ХVIII — ХІХ стагоддзе (перабудаваны)) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000011
- № 72 — Дом навукі і тэхнікі (1982, архітэктары В. Бажко, У. Праабражэнскі)[1].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Горкага вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.