Маладзёжная вуліца (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Маладзёжная (Гродна))
Jump to navigation Jump to search
Маладзёжная вуліца
Гродна
Фатаграфія
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Навікоўская, Дзявоцкая, Брыгіцкі завулак, Новая, Паштовы завулак, Назарэцянская, Бянецкага, Франштрасэ і Браўнбергерштрасэ
Commons-logo.svg Маладзёжная вуліца на Вікісховішчы

Маладзёжная вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Знаходзіцца паміж вуліцамі Свярдлова і Кірава, перасякае вуліцу Маркса. Пряцягласць каля 500 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву атрымала пасля 1944. Ранейшыя назвы Навікоўская (1560,1780, 1790), Дзявоцкая (акты магістрата XVII—XVIII стст.), пасля зноў Навікоўская, Брыгіцкі завулак і Новая, Паштовы завулак (1913), Назарэцянская, Бянецкага, Франштрасэ і Браўнбергерштрасэ.

Вуліца сфарміравалася ў два этапы. Найбольш ранні яе адрэзак — уздоўж брыгіцкага кляштара — склаўся не пазней сярэдзіны XVI ст. як вуліца, якая злучала Азёрскую з Дзям’янаўскай і напрацягу наступных стагоддзяў з’яўляўся самастойнай планіровачнай і урбаністычнай адзінкай. У XVI ст. вуліца складалася з шасці пляцаў і трох мяшчанскіх агародаў. Пачынаючы з 18 ст. усходні край вуліцы быў заняты кляштарнымі будынкамі брыгітак, якія з цягам часу скупілі таксама і ўчасткі на заходнім баку вуліцы. На канец XVIII ст. ла вуліцы мясціліся ўладанні кансісторскага пісара Урановіча, капеліста Юзафа Юшкевіча, намесніка брыгіцкіх юрыдык Казіміра Судніцкага, бераставіцкага пробашча і гродзенскага афіцыяла Яна Непамуцэна Кадлубоўскага, які быў добрым прыкладам рэпрэзентацыйнай забудовы вуліцы: на пляцы стаяла стайня, вазоўня і стары дом з сутарэннямі. Апошні пляц каля тагачаснай паўднёвай ускраіны вуліцы займаў шпіталь брыгітак. На гэтай вуліцы нейкі час жыў гродзенскі геадэт (землямер) Язэп Маркевіч, які ў часы Антонія Тызенгаўза працаваў галоўным землямерам у Гродзенскай каралеўскай эканоміі.

Частка вуліцы паміж К. Маркса і Кірава была пракладзена ў 1870-я гг. праз прыватныя землі Старавольскіх і стала называцца Новай (план 1912). На 1894 тут у доме Перліса знаходзілася паштовая конная станцыя.

У 19201939 вуліца насіла імя Бянецкага, у гонар вядомага гродзенскага лекара. На пачатку стагоддзя доктар Бянецкі быў адной з самых каларытных асобаў у медыцынскім свеце горада. Бянецкі быў вядомы тым, што беднякоў ён лячыў задарма, а з багатых браў вялікія ганарары і да таго ж дазваляў сабе несамавітыя ўчынкі: так, аднойчы пасадзіў гарадавога ў бочку з півам. На пахаванне Бянецкага сабралася болей за тры тысячы чалавек (насельніцтва ўсяго горада складала каля 40 тысяч).

Асноўная захаваная гістарычная забудова вуліцы, за выключэннем комплекса брыгітак, адносіцца да пасляпажаравага перыяду 1885 і мае рысы эклектыкі і мадэрну, а былы завод Старавольскіх меў і рысы канструктывізму.

Асаблівасцю вуліцы з’яўляецца выгіб ля кляштара брыгітак, а таксама своеасаблівы залом вуліцы на скрыжаванні з вуліца К. Маркса. Па вуліцы на вучастку паміж Маркса і Кірава ходзіць грамадскі транспарт — канцавы прыпынак тралейбусаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. 17-я кніга кніжнай серыі. Гарадзенская бібліятэка. ISBN 978-83-61617-77-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]