Вуліца Наганава (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вуліца Наганава (гістарычныя назвы: вуліца Станевіча, Стаханава) — вуліца ў цэнтральнай частцы г.Брэста. Названа ў 1954 годзе ў гонар А. Ф. Наганава. Працягласць 370 м — ад вуліцы Леванеўскага да вуліцы Гогаля. Да вуліцы прымыкае Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.