Вуліца Някрасава (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Някрасава
Віцебск
Фатаграфія
Палац культуры чыгуначнікаў на вуліцы Някрасава
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Раён Чыгуначны раён

Вуліца Някрасава — вуліца ў заходняй частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 750 метраў, ад пуцеправода Металістаў (былы Ялагскі) і вуліцы Зяньковай да 11-й вуліцы Свярдлова.

Вуліца перайменавана ў гонар рускага паэта і пісьменніка М. А. Някрасава. Гістарычная назва: Вялікая Ялагская вуліца. Вуліца сфарміравалася ў XIX стагоддзі. У сучаснай забудове пераважаюць 2-3-павярховыя будынкі.

На вуліцы знаходзяцца:

  • Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў (д.2а)
  • Сярэдняя школа № 17 (д.3)
  • Дзіцячы сад № 74 (д.4)
  • Віцебская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Віцебскага аддзялення Беларускай ЖД (8)
  • Дзіцячы сад № 63 (9)
  • Установа аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр» Раней — Віцебская абласная клінічная бальніца № 2 (10)

У канцы вуліцы з правага боку знаходзяцца Парк чыгуначнікаў і стадыён «Лакаматыў».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1