Вуліца Перамогі (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Перамогі, Гродна)
Вуліца Перамогі
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна

Перамогі вуліца — асноўная магістраль Гродна. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада ад вуліцы Гарнавых да праспекта Кляцкова. Названа ў 1946 годзе. Працягласць каля 2.000 метраў. Пачала фарміравацца ў другой палове 1940-х гадоў, калі былі пабудаваны 2-5 павярховыя дамы. Развіццё атрымала ў 1970-х гадах, калі былі пабудаваны 5-9 павярховыя дамы і ГВА «Хімвалакно», а таксама ў 1980-х гадах пасля забудовы мікрараёна Прынёманскі.

На вуліцы змешчаны помнік архітэктуры XIX ст. — Уладзімірская царква, зачыненыя польскія і рускія могілкі, завод карданных валаў, шэраг баз і транспартных прадпрыемстваў. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус і тралейбус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.