Вуліца 1 Мая (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Першага мая, Гродна)
Вуліца 1 Мая
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Якаўлеўскі праспект, алея Трэцяга мая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца 1 Мая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Размешчана ад вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Ваўковіча. Названа ў 1939 годзе. Да гэтага называлася Якаўлеўскі праспект, алея Трэцяга мая. Працягласць каля 500 метраў.

Дом № 6

Забудавана пераважна адна- і двухпавярховымі жылымі дамамі канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, практычна тымі будынкамі, якія і сфарміравалі вуліцу. На вуліцы знаходзяцца помнікі архітэктуры — будынкі: Лютэранскай кірхі і рэальнага вучылішча. На доме № 10, дзе ў 1892-96 гадах жыў М. Багдановіч усталявана мемарыяльная дошка, у самім доме працуе музей. На вуліцы таксама знаходзіцца швейная фабрыка, прымыкае Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]